Вянок (зборнік)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вянок (зборнік)
Remove ads

«Вяно́к» — адзіны прыжыцьцёвы зборнік вершаў беларускага паэта Максіма Багдановіча, выдадзены ў Вільні 14 лютага 1913 году «Беларускім выдавецкім таварыствам» у друкарні Марціна Кухты накладам 2000 асобнікаў.

Хуткія факты Аўтар:, Мова арыгіналу: ...

Зборнік зьмяшчаў 92 вершы і 2 паэмы, разьмешчаныя на 120 старонках, якія былі аб’яднаныя па цыклях: «Малюнкі і сьпевы», «Думы» і «Мадонны». У лістах да выдаўцы былі меркаваньні дапоўніць «Мадоннаў» нізкай «Каханьне і сьмерць» (13 вершаў) і да 5 перакладаў зь нізкі «Старая спадчына» дадаць 22 пераклады вершаў францускага дэкадэнта Поля Вэрлена і ўтварыць разьдзел «З чужой глебы». Аднак кніга выйшла без дапаўненьняў і без пасьляслоўя «Ізноў пабачыў я сялібы» да паэмы «Вэроніка»[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads