Вясёлка
атмасфэрная аптычная і мэтэаралягічная зьява From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вясёлка — аптычная й мэтэаралягічная зьява, якая звычайна ўзьнікае пры заломе, адсьвеце, дыфракцыі сьвятла ў вадзяных кроплях. Вясёлка ўяўляе сабой вялікую дугу, якая бачная на фоне дажджавога воблака ў выпадку, калі Сонца знаходзіцца невысока над паземам з супрацьлеглага боку неба.

Вясёлка выглядае як стужка, якая зьмяшчае ўсе колеры спэктра (калі глядзець звонку ўнутар дугі, то добра вызначаюцца наступныя колеры: чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялкавы (фіялетавы)).
Дзеля вызначэньня асноўных колераў вясёлкі таксама можна карыстацца наступнымі сказамі, дзе першыя літары кожнага слова зьяўляюцца першымі літарамі колеру:
- Чакаю апэтытных жабак зь беларускіх сажалак. Француз
- Чалавек памяркоўны (абачлівы)[a] жонку заўсёды сабе бярэ файную
- Чамадан адкрыў жабрак: зьнік, бадай, старэнькі фрак
- Чаму птах журботны зранку? бо сапсута філіжанка
- Чараўнік аднойчы жартаваў — зьмеяў бляскам сонца фарбаваў
- Чароўны аловак жураўлік знайшоў — балотца стала файным
- Чорцік аднойчы жалейку знайшоў, бадзёра сабраўся фукаць
- Чыж аддаў жуку загад: брат, схавай фотаапарат
- Чэскі пан жадае зноў бачыць сорак фазаноў
- Чакай атакі жаўнера, заўсёды будзь сьмелым, фазан
Вясёлка мае вуглавую адлегласьць ад Сонца 42°. Акрамя таго, звонку асноўнай вясёлкі можна назіраць другасную з адваротным чаргаваньнем колераў з вуглавой адлегласьцю каля 52°[1].
Асаблівасьць гэнай аптычнай зьявы — чым вышэй знаходзіцца назіральнік, тым больш вясёлка паходзіць на поўную акружыну (часам з высокіх гор, а таксама з самалёта можна пабачыць вясёлку ў выглядзе поўнай акружыны). Іншы раз назіраюцца дадатковыя дугі, якія разьмешчаны ўнутры асноўнай дугі, афарбаваныя ў розныя колеры.
Агульны цэнтар усіх дуг у вясёлках ляжыць на лініі, якая праходзіць праз сонца і вока назіральніка.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads