Вячаслаў Дубінка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вячаслаў Дубінка (17 сьнежня 1941, Слуцак — 10 жніўня 2010[1]) — беларускі пісьменьнік, фатограф, журналіст, мастак, клясык беларускай выцінанкі.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Чарнавіцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту ў 1961 годзе. Працаваў брыгадзірам комплекснай брыгады, прарабам, начальнікам будаўнічага ўчастку ў Слуцку (1961-1964), фотакарэспандэнтам раённых газэт «Будаўнік камунізма» (Любань, 1964-1965), «Шахцёр» (Салігорск, 1965-1966), рэспубліканскіх газэт «Звязда» (1966-1971), «Чырвоная змена» (1972-1974), у студыі «Фота і жыцьцё» Саюзу журналістаў Беларусі (1974-1976), фатографам рэстаўрацыйнай майстэрні Міністэрства культуры БССР (1979-1981).

З 1981 году — у часопісе «Беларусь». Уваходзіў у склад трох творчых аб’яднаньняў Беларусі — саюзы мастакоў, пісьменьнікаў, журналістаў.

Remove ads

Творчасьць

Аўтар фотанарысаў, фотаальбомаў «Бабруйск» (1967), «Нясьвіж» (1968), «Магілёў» (1971), «Брэст» (1979) і інш. Выйшлі кнігі публіцыстыкі, прозы «Паплач ля роднае крынічкі» (1981), «Не плач, душа мая» (1983), «Ой, зялёны дубочак» (1983), «Браты сьвятой ночы» (1986), «Разьвітальная песьня» (1989), «Сындыкат Мані Дулі» (1992), «Карацелькі» (2010), «Спецдаручэнец "Кныр"» (2016).

Узнагароды

  • За афармленьне кнігі Артура Вольскага “Жывыя літары” (1984) узнагароджаны дыплёмам Францыска Скарыны.
  • Пераможца творчага конкурсу на лепшую публікацыю часопіс «Беларусь» (1987)
  • Прызэр выставы «Выцінанкі ўсяго сьвету», Вільня (1989)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads