Віктар Корзун
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Канстанцінавіч Корзун[1] нарадзіўся ў 29 красавіка 1957 г. у в. Калацічы Глускага раёна Магілеўскае вобласьці.
У 1982 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Правазнаўства».
Загадам Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ад 21.07.1998 прызначаны пракурорам Гарадзенскае вобласьці.
Пачынаў сваю службу ў органах пракуратуры з кастрычніка 1982 года, будучы вучнем у пракуратурах Стаўпецкага і Барысаўскага раёнаў Менскае вобласьці, рабіў памочнікам пракурора Барысаўскага раёна, пракурорам аддзела пракуратуры Менскае вобласьці па наглядзе за разглядам крымінальных спраў у судах. У далейшым займаў пасады пракурора Клецкага раёна, міжраённага пракурора, начальніка аддзела пракуратуры Менскае вобласьці па наглядзе за дазнаньнем і апэратыўна-вышуковаю дзейнасьцю. Зь ліпеня 1998 года рабіў у апараце пракуратуры Рэспублікі Беларусь на розных пасадах. Са сьнежня 2016 г. па верасень 2021 г. служыў на пасадзе пракурора Гарадзенскае вобалсьці. Апошнім часам — начальнікам арганізацыйна-кантрольнае ўправы Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Узнанагроды
В. К. Корзун мае ўзнагароды: мэдалямі "За бездакорную службу" III, II і I ступені. Яму прысвоена ганаровае званьне "Заслужаны работнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь".
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads