Віктар Ляхар
беларускі гісторык, маляр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Алякса́ндравіч Ля́хар[3] (нар. 1965, Берасьце[4], Беларуская ССР) — беларускі гісторык, маляр.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў берасьцейскую школу №10, працаваў маляром на берасьцейскім заводзе „Тэкстыльмаш“.
У 1987 року скончыў Львоўскую вышэйшую вайскова-палітычную вучэльню(uk)[5] па спэцыяльнасьці „культпрасьветработнік“. На вайсковай службе ў СССР, а пасьля ў Беларусі займаўся распрацоўкай вайсковай сымболікі, атрыбутыкі, рэканструкцыяй дасьпехаў і вайсковай формы. Быў вайсковым маляром у часопісе „Армия“, намесьнікам начальніка Вайсковай інфармацыйнай агенцыі Ўзброеных сілаў Беларусі „Ваяр“. Падпалкоўнік запасу.
У 2001—2018[6] роках уваходзіў у склад Геральдычнай рады пры прэзыдэнце Беларусі.
Сябра Беларускага саюзу журналістаў і Міжнароднага саюзу дызайнэраў.
Аўтар шматлікіх працаў у геральдыцы[7][8][9][10], сымболіцы, атрыбутыцы і вопратцы дзяржаўных установаў[11][12][13] і грамадзкіх аб’яднаньняў.
Remove ads
Бібліяграфія
- «7 битв 2-й мировой» (2010, у суаўт.)
- «7 битв белорусского воинства» (2010)
- «7 битв Белой Руси» (2010, у суаўт.)
- «Твои сыновья, Беларусь!: XII―XVIII вв.» (2010, у суаўт.)
- «Военная символика белорусов: знамёна и мундиры» (2014)
- «Военная история Беларуси: герои, символы, цвета» (2019)
- «Ваенная гісторыя Беларусі: героі, сімвалы, колеры» (2019)
- «Сражение со звездой: символика, атрибутика, униформа, знаки различия антисоветских формирований на территории Беларуси в годы Второй мировой войны» (2018)
- «Служить Беларуси! Иллюстрированная история» (2020)
- «Современный мундир Беларуси: о современной форменной одежде различных ведомств» (2020)
- «Символы ада. Войска НКВД и СС» (2020)
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads