Віленскі павет (Віленская губэрня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віленскі павет (па-расейску: Виленскій уѣздъ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі.
Адміністрацыйны цэнтар — Вільня.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
У 1913 годзе ў павеце было 18 валасьцей: Быстрыцкай, Варнянская, Гедройцкая, Гелванская, Ільінская, Маляцкая, Меешагольская, Міцкунская, Мусьніцкая, Неменчынская, Падбярэская, Рудамінская, Рукойнская, Рэшанская, Салечніцкая (цэнтар — мястэчка Малыя Сялечнікі), Шырвінцкая, Шумская, Яніская.
Насельніцтва
Паводле дадзеных перапісу 1897 году ў павеце пражывала 363,3 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 25,8%; жыды — 21,3%; летувісы — 20,9%; палякі — 20,1%; расейцы — 10,4%. У павятовым горадзе Вільні пражывала 154532 чал.[1][2]
![]() |
Наогул кажучы, у Віленскай губерні яны (летувісы) разьмяшчаюцца так: іх звыш 50% у Сьвянцянскім павеце, большай частцы Троцкага павета, на ўсходзе Віленскага і сям-там у паўднёвай трэці Ашмянскага павета.
Арыгінальны тэкст (рас.)
Говоря вообще, въ Виленской губерніи они (литовцы) распредѣляются такъ: ихъ свыше 50% въ Свенцянскомъ уѣздѣ, большей части Трокскаго уѣзда, на востокѣ Виленскаго и кое гдѣ въ южной трети Ошмянскаго уѣзда
|
![]() |
—Харузин Алексей, Славянское жилище в Северо-Западном крае 1907 |
Remove ads
Гісторыя
Віленскі павет у складзе Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расеі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет увайшоў у склад Літоўскай губэрні, у 1801 — у склад Літоўска-Віленскай (з 1840 — Віленскай). У 1920 годзе павет адышоў да Летувы, але неўзабаве быў захоплены Польшчай.
Крыніцы й заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads