Вільгельм Кнорыньш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільгельм Георгіевіч Кнорыньш (Кнорын, па-латыску: Vilhelms (Vilis) Knoriņš; 29 жніўня [ст. ст. 17 жніўня] 1890 — 29 ліпеня 1938) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, публіцыст, рэдактар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся на хутары Цыелі Цэсіскага павету Курляндзкай (паводле іншых зьвестак — Ліфляндзкай[3]) губэрні (цяпер Цэсіскі раён, Латвія) у сялянскай сям’і. У 1910 годзе скончыў настаўніцкую сэмінарыю ў Валміеры.
З 1910 сябар Сацыял-дэмакратычнай партыі Латвіі, пазьней — РКП(б). У час Першай сусьветнай вайны ў дзеючай царскай арміі. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году ўдзельнічаў у арганізацыі Менскага савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў і стварэньні бальшавіцкіх арганізацыяў на Заходнім фронце. З траўня 1917 сакратар Менскага савету, чалец яго бальшавіцкай фракцыі. У 1918 старшыня Смаленскага губэрнскага камітэту РКП(б). У той пэрыяд процідзейнічаў спробам утварэньня беларускае дзяржаўнасьці, у тым ліку і савецкай:
![]() |
Мы считаем, что белорусы не являются нацией, и что те этнографические особенности, которые их отделяют от остальных русских, должны быть изжиты | ![]() |
—Вільгельм Кнорыньш, «Звезда», 6 кастрычніка 1918 |
Са студзеня 1919 чалец ЦВК БССР. У 1919—1920 — ваенкам Смаленскае вайсковае акругі. 31 ліпеня 1920 ад імя КП(б)ЛіБ падпісаў Дэклярацыю аб абвяшчэньні незалежнасьці ССРБ. Сакратар Цэнтральнага бюро КП(б)Б (1920—1922), першы сакратар ЦК КП(б)Б (1927—1928). У 1928—1935 працаваў у выканкаме Камінтэрну.
З 1932 дырэктар Інстытуту чырвонай прафэсуры, чалец рэдкалегіі газэты «Правда», галоўны рэдактар часопісаў «Коммунистический Интернационал», «Большевик». Доктар гістарычных навук (1935).
У 1937 арыштаваны. Сядзеў у Ляфортаўскай турме. Расстраляны 29 ліпеня 1938 на Бутаўскім палігоне паводле прысуду Вярхоўнае калегіі Вярхоўнага суду СССР. У 1957 рэабілітаваны.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads