Вільярэал
горад у Гішпаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільярэа́л (па-гішпанску: Villarreal) — горад на ўсходзе Гішпаніі ў аўтаномнай супольнасьці Валенсіі. Места стаіць на вышыні 42 мэтры над узроўнем мора, за 7 км на поўдзень ад сталіцы правінцыі гораду Кастэльёну-дэ-ля-Пляна. Вільярэал і гэты горад аддзяляе рака Міхарэс. Колькасьць насельніцтва ў 2010 годзе складала 51 367 жыхароў.
Remove ads
Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 1274 годзе каралём Якубам I Арагонскім падчас ягонага паходу ў вяртаньні мусульманскіх тэрыторыяў падчас Рэканкісты. Ён быў стратэгічна разьмешчаны на старажытнай дарозе Аўгуста за 65 км на поўнач ад Валенсіі, на ўскрайку тагачаснай мусульманскай цытадэлі Барыяна. Месту быў нададзены каралеўскі статус, з прадстаўніцтвам у Валенсійскім парлямэнце, ды займеў прывілей выкарыстоўваць каралеўскі штандар у якасьці свайго сьцягу. Спачатку горад быў аточаны мурамі, але пашырыўся па-за іхнымі межамі з XIV стагодзьдзя праз павелічэньне насельніцтва. Дэмаграфічны і эканамічны дысбалянс, які характарызаваў XV стагодзьдзе, працягваўся і ў пачатку XVI стагодзьдзя з сталымі канфліктамі паміж хрысьціянскім насельніцтвам і мусульманамі, якія ўсё яшчэ жылі ў Гішпаніі.
Цягам XVI стагодзьдзя прадуктыўныя сельскагаспадарчыя землі былі пашыраныя, а праз стварэньня сьвідравінаў дзеля атрыманьня вады і пераўтварэньня сухіх зямель у абводненыя палі, што дазволіла пашырыць сельскую гаспадарку ў XVII стагодзьдзі. Пасьля катастрафічнага ўдзелу гораду ў вайне за гішпанскую спадчыну, у другой палове XVIII стагодзьдзя, былі створаны першыя прамысловыя прадпрыемствы, галоўным чынам тэкстыльныя. Таксама ў гэты час горад быў уцягнуты ў розныя паўстаньні і войны, якія зьмянілі палітычны склад Гішпаніі. У XIX стагодзьдзі парышылася вырошчваньне і гандаль апэльсінамі, што стала чыньнікам да значнага эканамічнага росту гораду. У гэтай справе былі занятыя ня толькі асобныя фэрмэры, але і фэрмэрскія асацыяцыі ды каапэратывы. Па грамадзянскай вайне ў 1936—1939 гадах прыбытак ад гандлю апэльсінамі дазволіў некалькім прадпрымальнікам пабудаваць фабрыкі выстворчасьці кафліны, каб дывэрсыфікаваць сваю прамысловасьць. Кераміка працягвае пашырацца і на сёньня, бо цяпер ёсьць асноўнай эканамічнай дзейнасьцю Вільярэалу.
Remove ads
Спорт
У горадзе базуецца футбольны клюб «Вільярэал», які спаборнічае ў Ля Лізе, то бок найвышэйшым дывізіёне футболу Гішпаніі. Заснаваны ў 1923 годзе, клюб дасягнуў найвышэйшага дывізіёну ў 1998 годзе. За час пасьпяховага пэрыяду ў Ля Лізе каманда брала срэбныя мэдалі ў сэзоне 2007—2008 гадоў. «Вільярэал» быў паўфіналістам Лігі чэмпіёнаў у 2006 і 2022 годах, а таксама рабіўся пераможцам Лігі Эўропы ў 2021 годзе. Каманда ладзіць свае матчы на стадыёне Эстадыё дэ ля Сэраміка, які з умяшчальнасьцю ў 25 тысяч чалавек фактычна можа зьмясьціць палову насельніцтва гораду.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads