Віржыні Шыманец

француская рэдактарка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віржынí Шыманéц (часам Шыманек; па-француску: Virginie Symaniec; 1968, Мэзон-Ляфіт, Францыя) — француская дасьледніца беларускага тэатру, лінгвістка, гістарыца і выдаўца беларускага паходжаньня. Пісьменьніца і перакладніца зь беларускай на францускую мову.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў 1968 у Францыі ў сям’і Лявона Шыманца і Мары-Франс Сіро. Пляменьніца Івонкі Сурвілы. Бацька Лявон Шыманец узначальваў арганізацыю беларусаў Францыі «Хаўрус», зьяўляючыся амбасадарам інтарэсаў беларускай нацыі ў Францыі[2].

Віржыні Шыманец — доктарка тэатральных дасьледаваньняў (Інстытут тэатральных дасьледаваньняў, Парыж, 2000). Спэцыялістка па культурных адносінах і па культурнай палітыцы Беларусі. Доктарка габілітаваная (Парыж, EHESS, 2010)[3].

Remove ads

Дзейнасьць

З 1996 году на працягу 10 гадоў узначальвала парыскую асацыяцыю «Les Perspectives biélorussiennes» (Беларускія пэрспэктывы). Працавала ў выдавецтве L’Harmattan, у якім кіравала сэрыяй, прысьвечанай Беларусі. У 2011 годзе заснавала выдавецтва «Le Ver à Soie» (Шаўкапрад) у Парыжы[4]. Перакладае зь беларускай і з расейскай моваў. Зь беларускай мовы пераклала п’есу «Тутэйшыя» Янкі Купалы[5]. Пад кіраўніцтвам В. Шыманец у супрацы з А. Лапатнёвай быў перакладзены на францускую мову раман А. Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі»[6]. Гэта першы ў гісторыі раман, перакладзены на францускую непасрэдна зь беларускай мовы.

Піша ня толькі навуковыя тэксты і кнігі, а таксама прозу. У 2019 годзе дэбютавала як пісьменьніца з кнігай «Barnum» (Ятка)[7].

Remove ads

Бібліяграфія

● Virginie Symaniec, Alexandra Goujon, Parlons biélorussien: Langue et culture, L’Harmattan, 1997.

● Virginie Symaniec, Le Théâtre en Biélorussie (fin du XIXème siècle — années 1920), L’Harmattan, 2003.

● Virginie Symaniec, Mikola Piniguine. Mises en scène d’un exil, L’Harmattan, 2003.

● Virginie Symaniec, Jean-Charles Lallemand, Biélorussie: Mécanique d’une dictature, Les Petits Matins, 2007.

● Virginie Symaniec, La Construction idéologique slave orientale: Langues, races et nations dans la Russie du XIXème siècle, PÉTRA, 2012.

● Virginie Symaniec, Barnum, Signes et Balises, 2019[8].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads