Вітольд Міладоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віто́льд Феафі́лавіч Міладо́ўскі (1837?, Наваградзкі павет — 1863, Іркуцк) — удзельнік паўстаньня 1863—1864, інжынэр-прапаршчык расейкай арміі.
Належаў да ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі ў Пецярбургу. Пасьля пачатку паўстаньня супраць расейскага панаваньня ў сакавіку 1863 году вярнуўся на радзіму, дзе ў красавіку ўзначаліў сфармаваны ў Налібоцкай пушчы паўстанцкі атрад Наваградзкага павету і на чале яго 22 траўня ўдзельнічаў у Мілавідзкай бітве (Слонімскі павет), якая скончылася перамогай паўстанцаў. Згодна з загадам Уладзіслава Борзабагатага, паўстанцкага камісара Наваградзкага павету, Наваградзкі атрад вырашыў вярнуцца ў Наваградзкі павет. Аднак гэта не ўдалося, 28 чэрвеня апошняя ацалелая частка атраду на чале зь Міладоўскім пацярпела паразу паміж вёскамі Драчылава і Ігнатава[2].
Міладоўскі быў арыштаваны і сасланы ў Сыбір.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads