Віцан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віцан[1], Вышан[2], Вічан[3], Вільчан[4] (памёр у 795) — князь бодрычаў (перад 789 — да 795). Адзін з стваральнікаў бодрыцка-францкага замірэньня.
Біяграфія
Відаць, сын Арыбэрта II. Быў васалам Карла I Вялікага, упершыню ўпамінаецца ў 789 годзе. Улетку таго ж году на чале свайго племя дапамог Карлу разьбіць люцічаў, рэгулярныя напады якіх на землі бодрычаў, відаць, былі прычынай гэтага.
Загінуў ад рук саксонцаў пры пераправе цераз раку Лабу, калі накіроўваўся на зборны пункт войскаў свайго хаўрусьніка Карла Вялікага ў Бардовік, каб узяць удзел у здушэньні антыфранцкага паўстаньня саксаў.
Спачыў у 795 годзе ў месьце Глюне, цяпер нямецкі Люнэбург.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads