Віцімскае пласкагор’е

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віцімскае пласкагор’е — пласкагор’е ў басэйне верхняга цячэньня ракі Віцім, галоўным чынам у Буратыі і Забайкальскім краі. Шырокія невысокія ўвалы (вышыня ад 1200 да 1600 м) чаргуюцца зь міжгорнымі паніжэньнямі. Складзена гранітамі і крышталічнымі сланцамі; на паўднёвым захадзе — базальты; ёсьць больш за 15 конусаў старажытных вульканаў. Распаўсюджаныя шматгадовыя мёрзлыя горныя пароды. Міжрэччы пакрытыя лістоўнічнай тайгой, у паніжэньнях — зарасьнікі хмызняковых бярозаў, лугі і балоты.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads