Гадава пакаленьне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гадава пакаленьне
Remove ads

Гадава пакаленьне — радаслоўную вяло ад Гада, сёмага сына Якава. Пры падзеле Палестыны яно, валодаючы мноствам статкаў жывёлы, атрымала разам з Рубімавым пакаленьнем і паловай Манасіева пакаленьня тэрыторыю на ўсходнім беразе ракі Ярдан. Нягледзячы на пастухоўскі лад жыцьця, вылучалася сваёй ваяўнічасьцю. Будучы пярэднім краем ізраільскага народу за Ярданам, яно актыўна дапамагала сваім суплеменьнікам заваёўваць палестынскія землі, вяло пасьпяховыя і пераможныя войны з агаранамі, ізмаілцянамі і іншымі арабійскімі плямёнамі таго часу. Гадава пакаленьне раней за іншыя ізраільскія плямёны стала аб’ектам нападаў асырыйскіх цароў. У часы прароцтва Ераміі яго тэрыторыя была заваяваная аманітамі, а ў 733732 да н. э. далучана да Асырыі.[1]

Thumb
Тэрыторыя Гадавага пакаленьня паказана зялёным колерам на цэнтральным усходзе гэтае мапы іншых пакаленьняў. Тэкст напісаны па-нямецку.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads