Газаправод
трубаправод для перадачы газу на доўгія адлегласьці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Газаправо́д — спалучэньне трубаправодаў і дапаможных збудаваньняў (газакампрэсарная і газаразьмеркавальная станцыі, газарэгулятарны пункт і газасховішча) для транспартаваньня і разьмеркаваньня гаручага прыроднага газу.

Віды
- Магістральны. Са стальных трубаў, што злучаюцца зваркай. Служыць для падачы газу ад месца здабычы да разьмеркавальнай станцыі. Пракладаецца падземным (у траншэях) і надземным (на апорах, жалезабэтонных і мэталічных эстакадах) спосабамі, у насыпе і пад вадой. Працягласьць да некалькіх тысячаў кілямэтраў. Дыямэтар трубы звычайна 1420 мілімэтраў, працоўны ціск 5,5 або 7,5 мэгапаскаляў (МПа). Абсталёўваецца тэлемэханічнымі прыладамі для кіраваньня і нагляду за ціскам і расходам газу.
- Разьмеркавальны. Са сталёвых і поліэтыленавых трубаў. Прызначаецца для транспартаваньня і разьмеркаваньня газу ў горадзе і на прадпрыемстве праз газавую сетку. Бывае вонкавы (вулічны, унутрыквартальны, дваровы і міжцэхавы) і ўнутраны (унутрыдамавы і ўнутрыцэхавы); нізкага (да 0,005 МПа), сярэдняга (0,005—0,3 МПа) і высокага (0,3—1,2 МПа) ціску[1].
Remove ads
Беларусь
2 чэрвеня 2006 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 368 «Аб захадах рэгуляваньня дачыненьняў пры газіфікаваньні прыродным газам эксплюатаванага жыльлёвага фонду грамадзянаў», паводле якога на рэспубліканскі бюджэт усклалі субсідаваньне 30 % цаны ўзьвядзеньня вулічных газаправодаў з уводамі[2]. Для паселішчаў з насельніцтвам менш за 20 000 чалавек субсідаваньне складала 70 % цаны[3].
Міжнародныя
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads