Галоўнае праўленьне БГКТ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галоўнае праўленьні БГКТ (коратка ГП БГКТ) — управа Беларускага Грамадзка-Культуранага Таварыства ў Польшчы. Яно дзейнічае паміж зьездамі таварыства.

ГП БГКТ мела асабовы склад, які дзейнічаў праз:

  • пленум ГП БГКТ
  • прэзыдыюм ГП БГКТ

ГП БГКТ дзейнічаў паміж зьездамі БГКТ і абавязан быў выконваць рашэньні зьезду. Узначальваў ГП БГКТ Старшыня ГП БГКТ. ГП БГКТ было падобным на ўрады ПАРП і КПСС. Пленум ГП БГКТ азначае паседжаньне ўсіх членаў ГП БГКТ. Прэзыдыюм ГП БГКТ некаторых члены ГП БГКТ, г. зн. ня ўвесь асабовы склад ГП БГКТ. Кольскасьць прэзыдыюму была меншаю. Прэзыдыюм вузкая рада ГП БГКТ. Прэзыдыюм дзейнічаў паміж паседжаньнямі (пленумамі) ГП БГКТ.

Пленумы ГП БГКТ і паседжаньні Прэзыдыюма ГП БГКТ праводзіліся як правіла ў Беластоку ў сядзібе ГП БГКТ. Аднак былі выключэньні. 5 і 6 чэрвеня 1977 году адбылося выяздное пасяджэньне прэзыдыюму ГП БГКТ у Гданску. Разам з ГП БГКТ у Гданск ехаў Гарадоцкі хор.

Remove ads

Дзейнасьць

ГП БГКТ дзейнічаў паміж зьездамі БГКТ і абавязан быў выконваць рашэньні зьезду. Аднак быі выключэньні з-за надзвычайных абставінаў ГП БГКТ магло самастойна дзейгнічаць.

28 верасьня 1980 году сабралося Галоўнае Праўленьне БГКТ. Была гутарка членаў ГП БГКТ і рашылі зьвярнуцца да новага палітбюро ЦК ПАРП. Былі наступныя патрабаваньні[1]:

  1. перагледзець пастанову ЦК ПАРП 1976 году аб нацынальнае аднароднасьці Польскае Народнае Рэчыпаспалітае, прызнаць нацыянальную адрозьненнасьць беларусаў грамадзян Польшчы, а таксама акрэсьліць канструктыўную праграму дзейнасьці партыйных і дзяржаўных установаў у галіне нацыянальнае палітыкі;
  2. запэўніць прапарцыянальна нацыянальнаму складу жыхароў Беластоцкага ваяводзтва прадстаўніцтва ў Сойме ПНР, Ваяводзкае радзе і Ваяводзкім выканкаме ПАРП;
  3. акрэсьліць стабільныя прынцыпы навучаньня роднае мовы для дзяцей беларускае нацыянальнасьці. Прапануецца ўвесьці абавязковае навучаньне беларускае мовы як прадмета ва ўсіх школах, у якіх ёсьць 50% вучняў беларускае нацыянальнасьці;
  4. вярнуць ліквідаваныя ў 1970-ыя гады культурныя ўстановы й перш за ўсё Беларускі этнаграфічны музэй (са зваротам экспанатаў), а таксама аднавіць дзейнасьць эстраднага калектыву «Лявоніха»;
  5. запэўніць нармальныя ўмовы разьвіцьця беларускіх творчых асяродзьдзяў (літаратурнага і навуковага) праз павелічэньне выдавецкіх магчымасьцей у галіне мастацкае літаратуры да 34 кніг у год, а таксама гадавых навуковых публікацыяў «Навуковых сшыткаў БГКТ». Для гэтага стварыць рэдакцыю выданьняў на беларускае мове ў рамках аднаго з краёвых выдавецтваў;
  6. павялічыць наклад газэты «Ніва», бо быў абмежаваны. Павялічыць радыёвяшчаньне на беларускае мове на Беластоцкім радыё;
  7. стварыць гмінныя праўленьні БГКТ і ўмовы для ўдзелу ў грамадзка-культурным жыцьці нароўні зь іншымі асяродзьдзямі;
  8. вярнуць БГКТ правы гаспадарчае дзейнасьці з мэтаю, каб была магчымасьць атрыманьня большых сродкаў для статутовае дзейнасьці.

Свае патрабаваньні ГП БГКТ паслалі ў Варшаву да першага пісара ЦК ПАРП Станіслава Каня. Адказу ад яго не было. У Беластоцкім ваяводзтве першы пісар Беластоцкага выканкаму ПАРП Стэфан Завадзінскі сустрэўся з Старшынём ГП БГКТ. С. Завадзінскі абяцаў падтрымку, але нічога не было зроблена. Патрабаваньні БГКТ праніклі за мяжу і гучалі ў радыё. На ўсходзе ў СССР прынялі рашэньне забараніць выпіску газэты «Ніва». Іншыя пытаньні й патрабаваньні БГКТ замоўчваліся ў СССР.

У БГКТ увесь 1984 год грызьня ў верхаводаў таварыства, што шкодзіць самому таварыству і адганяе простых людзей. Назіраецца падзел БГКТ на «маладых» і «старых». «Маладых» у БГКТ ніхто ня слухае і ім не даюць пасадаў у таварыстве. Ім «Старыя» далі волю, што яны скарысталі. Воля ж прывяла да памылкаў і жаданьне «маладых» да дзеяньня згасла. «Старыя» пры БГКТ стварылі ў 1984 годзе Грамадзкі камітэт пабудовы этнаграфічнага музэю беларускае нацыянальнае меншасьці ў Польшчы і Музэя рэвалюцыйнага руху ў Гайнаўцы. Падзея яго стварэньня была 6 студзеня 1984 году. Назва музэя са словам «рэвалюцыйнага» павінна было зьвярнуць увагу ўправы м. Гайнаўка, што й адбылося. Управа абяцала даць зямлю для пабудовы, дзе была раней паркетная фабрыка. Самым вялікім пытаньнем і бядою сталі грошы для будовы дому музэю.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads