Галівудзкая алея славы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Галівудзкая алея славы
Remove ads

Галіву́дзкая але́я сла́вы (па-ангельску: Hollywood Walk of Fame) — тратуар па Галівудзкім бульвары і Ўайн-стрыт у Галівудзе, у які ўкладзена больш 2500 пяціканцовых зорак з імёнамі знакамітасьцяў, якія зрабілі, паводле Гандлёвай палаты Галівуду, вялікі ўнёсак у індустрыю забаў.

Thumb
Галівудзкая алея славы

Першая зорка, закладзеная 9 лютага 1960 году, належыць Джаане Ўудўард, а Гэлі Бэры 4 красавіка 2007 году, стала 2333-й яе ўладальніцай.

Алея славы працягнулася з усходу на захад па Галівудзкім бульвары ад Гаўэр-стрыт да Ля Бры авэню, і з поўначы на поўдзень па Ўайн-стрыт паміж Юка-стрыт і Сансэт бульвар.

У залежнасьці ад таго, каму ўручаюцца зоркі, яны дзеляцца на шэсьць катэгорыяў, якія адрозьніваюцца эмблемаю:

  • кінакамэра — за ўклад у кінаіндустрыю;
  • тэлевізар — за ўклад у разьвіцьцё тэлебачаньня;
  • фанограф — за ўклад у індустрыю гукапісу;
  • радыё-мікрафон — за ўклад у індустрыю радыё;
  • тэатральная маска — за ўклад у разьвіцьцё тэатру
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads