Гамбург (гандбольны клюб)
нямецкі гандбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Гамбург» (па-нямецку: Hamburg) — нямецкі гандбольны клюб з аднайменнага гораду. Выступае ў нямецкай Бундэсьлізе. Галоўнымі супернікамі клюбу ёсьць «Кіль» і «Фленсбург-Гандэвіт».
Remove ads
Гісторыя
Клюб паўстаў у 1999 годзе ў выніку зьліцьця гандбольных клубаў «Бад-Швартаў» і «Любэк». У 2002 годзе клюб перабраўся ў Гамбург дзеля таго, каб пашырыць сваю аўдыторыю, адначасна была абраная і новая назва. Не зважаючы на тое, што клюб месьціцца ў Гамбургу, ён ня мае дачыненьня да спартовага таварыства «Гамбург», куды напрыклад уваходзіць футбольны клюб «Гамбург». У 2011 годзе «Гамбург» здабыў перамогу ў Бундэсьлізе, а ў 2013 годзе быў пераможцам Лігі чэмпіёнаў ЭГФ. 20 студзеня 2016 году ліцэнзія клюбу была адкліканая праз парушэньні, у выніку чаго гандбольная каманда страціла права браць удзел ў двух найвышэйшых лігах Нямеччыны з сэзону 2016—2017 гадоў[1]. У выніку клюб быў адноўлены, атрымаўшы новы лягатып і колеры, аднак афіцыйная назва засталася нязьменнай. «Гамбург» вярнуўся ў гандбольную Бундэсьлігу ў сэзоне 2021—2022 гадоў.
Remove ads
Дасягненьні
Нацыянальныя
- Бундэсьліга:
: 2011
- Кубак Нямеччыны:
: 2006, 2010
- Супэркубак Нямеччыны:
: 2004, 2006, 2009, 2010
Міжнародныя
- Ліга чэмпіёнаў ЭГФ:
: 2013
- Кубак кубкаў ЭГФ:
: 2007
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads