Гапон

паэма Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча From Wikipedia, the free encyclopedia

Гапон
Remove ads

«Гапо́н» — вершаваная аповесьць Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, якую сучасныя літаратуразнаўцы вызначаюць як паэму. Створаная не пазьней за 1854 рок і зьяўляецца першым вялікім творам пісьменьніка, напісаным цалкам беларускай мовай[1].

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...
Remove ads

Сюжэт

Аўтар паспрабаваў у творы паказаць умоўнасьць сацыяльнага падзелу грамадзтва[1], паказаў барацьбу героя за асабістае шчасьце, шырыню ягонай натуры, моцнае пачуцьцё чалавечай годнасьці. У творы адлюстраваныя і характэрныя сацыяльна-псыхалягічныя зьявы часу — нарастаньне стыхійнага бунту сялянаў, трагедыя рэкрутчыны, маральны заняпад фэўдальнага грамадзтва.

Малады селянін Гапон закаханы ў Кацярыну, на якую заглядаецца і аканом. Аканом, абылгаўшы Гапона перад пані, дамогся, каб таго забралі ў рэкруты. Пані, выпадкова даведаўшыся пра крыўду Кацярыны, прагнала аканома і ўзяла дзяўчыну да сябе пакаёўкай, навучыла яе чытаць і пісаць. Між тым Гапон за некалькі гадоў стаў афіцэрам. Ён прысутнічаў на камісіі па наборы рэкрутаў, куды патрапіў і былы аканом, які спрабаваў ухіліцца ад службы. Гапон дабіўся, каб аканома здалі ў салдаты. Паэма заканчваецца вясельлем Гапона і Кацярыны[1].

Remove ads

Выданьні

Thumb
Выданьне 1907 году ад першай легальнай беларускай выдавецкай суполкі «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ»

Твор упершыню апублікаваны ў аднайменным зборніку паэзіі «Гапон», выдадзеным лацінскім шрыфтам у 1855 року ў Менску. Другое выданьне аповесьці, зьдзейсьненае таксама лацінскім шрыфтам у Санкт-Пецярбургу выдавецтвам «Загляне сонца і ў наша аконца» ў 1907 року[1].

Рукапіс аповесьці, выкананы лацінскім шрыфтам, захоўваецца ў месьце Торуні (Польшча) ва Ўнівэрсытэцкай бібліятэцы. У Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва ёсьць ягоная ксэракопія[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads