Гарадзенскі абласны Савет дэпутатаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарадзе́нскі абласны́ Саве́т дэпута́таў — прадстаўнічы орган мясцовага самакіраваньня Гарадзенскай вобласьці[1].
Аблсавет павінен быць выбраны на ўсенародным галасаваньні. Выбары — тайныя, прамыя. Аблсавет павінен адабраць назначэньне старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму, які прызначаецца асабіста А. Лукашэнкам. Аднак А. Лукашэнка прызначае начальніка вобласьці без узгадненьня з аблсаветам.
Старшыні
Старшыня Аблсавету — Ігар Георгіевіч Жук. Ягоныя намесьнікі — Юры Мар’янавіч Аляксей і Віктар Аляксандравіч Сьняжыцкі[2].
Прэзыдыюм
Маецца ў аблсавеце Прэзыдыюм. Ён дзейнічае ад імя аблсавету па-за зборамі аблсавету. Яго склад:
- старшыня аблсавету
- намесьнікі старшыні савету
- старшыні пастаянных камісіяў:
- пастаянная камісія па мясцовым самакаіраваньні, эканоміцы й разьвіцьці прадпрымальніцтва (Марына Яўгенаўна Анікеева)
- пастаянная камісія па прамысловасьці, будаўніцтве, транспарце, сувязі, жыльлёва-камунальнай і дарожнай гаспадарцы (Васіль Міхайлавіч Доўгань)
- пастаянная камісія па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі (Ірына Хведараўна Кітурка)
- пастаянная камісія па аграрнай палітыцы і ахове навакольнага асяродзьдзя (Аляксандар Мікалаевіч Шышка).
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads