Гарлачык жоўты малы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарлачык жоўты малы (Nuphar pumila) — травяністая водная расьліна сямейства гарлачыкавых.
Remove ads
Апісаньне
Шматгадовая травяністая водная бессьцябловая расьліна з тоўстым мясістым карэнішчам і плывучым ярка-зялёным, скурыстым, авальна-эліптычным сэрцападобным лісьцем дыямэтрам 5-15 см; падводнае лісьце тонкае, маршчакаватае, сьветла-зялёнае, з плоскімі чаранкамі. Кветкі дробныя (дыямэтрам 2-3 см), аранжава-жоўтыя адзіночныя, з моцным прыемным пахам, з 5 жоўтымі, зьнізу зялёнымі чашалісьцікамі і шматлікімі пялёсткамі. Рыльца пукатае, з 8-10 добра прыкметнымі прамянямі. Плод ягадападобны.
Remove ads
Пашырэньне
Расьце ў сярэдняй паласе Эўразіі, Скандынавіі, у паўночных раёнах Усходняй Эўропы, лясной зоне Сыбіры і Далёкага Ўсходу, на поўдні Сахаліна. На Беларусі вельмі рэдкі від, трапляецца ў невялікай колькасьці на абмежаваных тэрыторыях на паўднёва-ўсходняй мяжы арэала.
Месцы росту: невялікія поймавыя, лясныя і балотныя азярцы, радзей затокі буйных азёраў і рэк на глыбіні 0,5-1,5 м, на глеістых адкладах. Утварае дастаткова шчыльныя або разрэджаныя зарасьнікі, часам раьсце невялікімі групамі і адзінкавымі экземплярамі.
Remove ads
Асаблівасьці біялёгіі
![]() |
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Цьвіце ў чэрвені-верасьні, пладаносіць у ліпені-лістападзе. Размнажэньне насеннае і вэгетатыўнае (карэнішчамі). Плод высьпявае пад вадой.
Атрутная расьліна.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads