Гармата Гатлінга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гармата Гатлінга
Remove ads

Гармата Ґатлінґа (па-ангельску: Gatling gun) — шматствольная хуткастрэльная стралковая зброя, папярэднік сучаснага кулямёта.

Хуткія факты Гармата Ґатлінґа, Тып ...

Запатэнтавана доктарам Рычардам Джорданам Ґатлінґам у 1862 годзе пад назваю Revolving Battery Gun. Папярэдніцаю гарматы Ґатлінґа зьяўляецца мітральеза[a].

«Ґатлінґ» забясьпечаны разьмешчаным зьверху магазынам з гравітацыйнаю падачаю боепрыпасаў (без спружыны). На працягу цыклю заваротку блёка ствалоў на 360°, кожны ствол робіць адзіны стрэл, вызваляецца ад гільзы й зараджаецца зноў. За гэты час адбываецца натуральнае астуджэньне ствала. Кручэньне ствалоў у першых мадэляў Ґатлінґа ажыцьцяўлялася ўручную, у пазьнейшых для яго выкарыстоўваўся электрычны прывад. Хуткастрэльнасьць мадэляў з ручным прывадам складала ад 200 да 1000 стрэлаў у хвіліну, а пры выкарыстаньні электрапрывада магла дасягаць і 3000 стрэлаў за хвіліну.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
З патэнтавага апісаньня Рычарда Ґатлінґа Батарэйная прылада, 9 траўня 1865
Thumb
1895 Кулямёт Ґатлінґа

Арыгінальная канструкцыя Ґатлінґа адносіцца да палявой артылерыі, з баепрыпасамі на дымлівым пораху, зь некалькімі стваламі, прыводнымі ў кручэньне ручкаю, і зараджаўся пасродкам мэталічных касетаў з патронамі, якія вольна пададуцца ў ствол пад дзеяньнем сілы цяжару. Экстракцыя стрэляных гільзаў адбывалася таксама пад дзеяньнем сілы цяжару, калі ствол апыняўся ў ніжняй кропцы. Стральба магла весьціся безупынна датуль, пакуль не канчаліся патроны або патрон не закліноўвала ў ствале.

Навізна канструкцыі Ґатлінґа складалася не ў кручэньні ствалоў (падобная сыстэма была рэалізавана значна раней у рэвальвэрах) і не ў множнасьці ствалоў (мітральеза), а менавіта ў сыстэме вольнае падачы патронаў з бункеру, што дазваляла неспрактыкаванаму разьліку весьці стральбу ў высокім тэмпе.

Першыя прататыпы Гарматы Ґатлінґа былі ўпершыню скарыстаны падчас Грамадзянскае вайны ў ЗША. Кулямёты былі прыняты на ўзбраеньне Войскам поўначы у 1866 годзе пасьля таго, як прадстаўнік кампаніі, якая іх вырабляла, прадэманстраваў іх на поле бою[1]. Лейтэнант Нацыянальнае Ґвардыі Канэктукута А. Ховард меў долю ў прадпрыемстве — вытворцы дадзеных гарматаў, і выкарыстоўваў уласны «Ґатлінґ» у 1885 годзе супраць канадзкіх метысаў[1], падчас паўстаньня пад правадырствам Люі Рэеля у Саскачэване.

Thumb
Кулямёт Ґатлінґа брытанскай вытворчасьці. Каралеўскі артылерыйскі музэй, Лёндан

Гарматы Ґатлінґа ўвесь час удасканальваліся, расла іх надзейнасьць і хуткастрэльнасьць. Да прыкладу, у 1876 годзе мэханічная пяціствольная мадэль кулямёта калібра 0,45 цаляў дазваляла весьці агонь з хуткасьцю стральбы 700 стрэлаў у хвіліну, а пры стральбе кароткімі чэргамі кулямёт быў здольны дасягнуць неймаверных для таго часу 1000 стрэлаў у хвіліну. Пры гэтым ствалы зусім не пераграваліся — на адзін ствол не даводзілася больш 200 стрэлаў у хвіліну, істотную ролю гуляў і ствараны пры кручэньні струмень паветра, які абдзімае ствалы.

На мяжы XIX і XX стагодзьдзяў гарматы сыстэмы Ґатлінґа пачалі абсталёўваць электрапрывадам. Падобная мадэрнізацыя дазволіла давесьці хуткастрэльнасьць гарматы да 3000 стрэлаў у хвіліну, але сыстэма электрапрывада рабіла кулямёт яшчэ больш грувасткім.[2]

Са зьяўленьнем аднаствольных кулямётаў, якія працуюць на прынцыпе выкарыстаньня энэрґіі аддачы ствала пры яго кароткім ходзе, гармата Ґатлінґа, падобна іншым шматствольным сыстэмам, паступова выйшла з ужываньня. Не аказала істотнага ўплыву на лёс «Ґатлінґаў» і іх значна больш высокая хуткастрэльнасьць, паколькі на той момант у хуткастрэльнасьці вышэй за 400 стрэлаў у хвіліну ўжо не было адмысловае патрэбы. Затое аднаствольныя сыстэмы відавочна выйгравалі ў кулямёта Ґатлінґа ў вазе, манэўранасьці й прастаце зараджаньня, што ў выніку й вызначыла прыярытэт аднаствольнай сыстэмы.

Але канчаткова «Ґатлінґі» выцесьнены так і не былі — іх працягвалі ўсталёўваць на вайсковых караблях у якасьці сродкаў СПА. Асаблівую актуальнасьць шматствольныя сыстэмы здабылі падчас Другое сусьветнай вайны, калі прагрэс авіяцыі запатрабаваў стварэньня аўтаматычных гарматаў і кулямётаў зь вельмі высоках хуткасьцю стральбы. Ужо пасьля вайны быў распрацаваны шэраг гарматаў і кулямётаў рознага калібра, якія працавалі «па схеме Ґатлінґа». Дадзеныя гарматы маглі мець электрычны, гідраўлічны, пнэўматычны або ґазавы прывад, а сілкаваньне ажыцьцяўляецца з дапамогаю патронных стужкаў ці барабанных магазынаў.

Remove ads

У масавай культуры

  • Кулямёт Ґатлінґа — «клясычны» атрыбут навукова-фантастычнае стылістыкі стымпанка.
  • Кулямёт Ґатлінґа выкарыстоўваецца адным з герояў у фільме Сукіякі Вэстэрн Джанга, прычым у якасьці ручнога кулямёта.
  • Кулямёт Ґатлінґа выкарыстоўваецца ў фільме «Апошні самурай» у фінальнай сцэне бітвы паўсталых самураяў з урадавымі войскамі.
  • Кулямёт Ґатлінґа выкарыстоўваецца ў ганконскіх камэдыйных баявіках «Millionaires Express» (1986 год, іншая назва «Шанхайскі экспрэс») і «Шанхайскія рыцары» (2000 год).
  • Кулямёты Ґатлінґа ў багацьці прысутнічаюць у фільме «Дзікі, дзікі захад» у якасьці лёгкай аўтаматычнай зброі разнастайных баявых машынаў.
  • Кулямёты Ґатлінґа выкарыстоўваюцца ў гульні Call of Juarez: Bound in Blood у якасьці ручнога (пры гульні за Рэя) й стацыянарнай зброі (пры гульні за любога з пэрсанажаў).
  • Кулямёт Ґатлінґа выкарыстоўваецца ў шоў Разбуральнікі міфаў, як сродак разбурэньня легендаў, злучаных з агнястрэльнай зброяю.
  • Кулямёты Ґатлінґа выкарыстоўваюцца ў гульні Command & Conquer: Generals у якасьці стацыянарнае ўсталёўкі й супрацьпяхотнага танку Кітая.
  • Кулямёт Ґатлінґа ў працы (стральбе па слоіках) паказаны ў канцы камэдыйнага фільма жахаў «Дрыготка зямлі 4» (2004 г.).
  • Кулямёт Ґатлінґа выкарыстоўваецца ў анімэ «One piece» як назва аднаго з галоўных удараў Люфі.
  • Кулямётам Ґатлінґа забіваюць чатырох ваяроў Анівабансю ў манге й анімэ «Rurouni Kenshin».
Remove ads

Дадатковыя зьвесткі

Картэчаніца Ґатлінґа здымалася ў фільме «Джосі Ўэйлс — чалавек па-за законам» 1976 году, з Клінтам Іствудам у галоўнай ролі. Ўэйлс-Іствуд, страляючы з картэчаніцы, зьнішчае палову атрада паўночнікаў-кавалерыстаў, помсьцячы за згубу партызанскага атраду, які патрапіў у засаду.

  • Існуе зусім адметная ад ґатлінґаўскай схемы сілкаваньня шматствольнай зброі, якая базуецца на гільзах адмысловае формы. Гэта сыстэма «траўнд» Дардыка, сама па сабе арыґінальная й эфэктыўная, але ня мелая ніякага ўжываньня з-за чыста канструктыўнай недасканаласьці зброі.

Кулямёт Ґатлінґа ў сусьветным кінэматографе

Фільмаграфія:

  • Вера Круз «Vera Cruz» (1954 г.)
  • Сабата «Sabata» (1969 г.)
  • Бывай Сабата «Adios Sabata» (1971)
  • Добры, Дрэнны, '''Злы''' (1979)
  • Кулямёт Ґатлінґа «The Gatling gun» (1973)
  • Рустэр Когбэрн «Rooster Cogburn» (1975)
  • Джозі Уйэлс, чалавек па-за законам (1977)
  • Экспрэс мільянераў «Foo gwai lit che» (1986)
  • Дзікі дзікі Вэст «Wild wild west» (1999)
  • Амэрыканскія героі «American Outlaws» (2001)
  • Шанхайскія рыцары «Shanghai Knights» (2003)
  • Апошні самурай «The Last Samurai» (2003)
  • Сукіякі Вэстэрн Джанга «Sukiyaki Western Django» (2007)
  • Цягнік на Юму «3:10 To Yuma» (2007)
  • Джона Хэкс «Jonah Hex» (2010)
  • Каўбоі супраць прышэльцаў «Cowboys & Aliens» (2011)

Кніга Ілая (2010)

Глядзіце таксама

  • Зброя з круцельным блёкам ствалоў
  • Гармата Гаста

Заўвагі

  1. Вынайдзеная ў Бэльгіі ў 1855 годзе мітральеза, у францускай традыцыі, дала сваю назву ўсім наступным хуткастрэльным сыстэмам, уключаючы сучасныя кулямёты, аднак у ангельскай традыцыі назва мітральеза захавалася толькі за сыстэмамі залпавага агню

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads