Гейтсгэд

горад у Ангельшчыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Гейтсгэд
Remove ads

Ге́йтсгэд (па-ангельску: Gateshead) — вялікі горад у графстве Тайн і Ўір, Ангельшчына, на паўднёвым беразе ракі Тайн. Зь Ньюкаслам-апон-Тайн ён злучаны сямю мастамі, у тым ліку мостам Тысячагодзьдзя і Тайнавым мостам. Горад вядомы сваёй архітэктурай, уключаючы канцэртавы хол Сэйдж, статую Анёл Поўначы і Балтыйскі цэнтар сучаснага мастацтва. Паводле вынікаў перапісу насельніцтва на 2011 год насельніцтва места складала крыху больш за 120 тысяч чалавек[2].

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У сярэднявечныя часы Гейтсгэд знаходзіўся пад юрысдыкцыяй біскупа Дарэма. У гэты час тэрыторыя была ў асноўным пакрытая лесам зь некалькімі сельскагаспадарчымі ўгодзьдзямі. Лес быў прадметам першай хартыі Гейтсгэду, якую ў XII стагодзьдзі дараваў біскуп Дарэма Г’ю дзю Пюізэ.

Самая раньняя зафіксаваная здабыча вугалю ў раёне Гейтсгэд узыходзіць да 1344 году[3]. Па меры таго, як гандаль на Тайне разьвіваўся і шырыўся, мяшчане Ньюкасла некалькі разоў спрабавалі далучыць Гейтсгэд. У 1576 годзе невялікая група ньюкаслаўскіх купцоў набыла «Вялікую арэнду» сядзібаў Гейтсгэда і Ўікгэма. За сто гадоў з 1574 году пастаўкі вугалю зь Ньюкасла павялічыліся ў адзінаццаць разоў, а колькасьць насельніцтва Гейтсгэда павялічылася ўдвая і склала прыблізна 5500 чалавек. Аднак арэнда і багатыя запасы вугалю скончыліся ў 1680 годзе. Шахты былі неглыбокімі, бо праблемы вэнтыляцыі і паводкі перамаглі спробы здабычы вугалю з глыбокіх пластоў.

На працягу Індустрыяльнай рэвалюцыі насельніцтва гораду хутка пашыралася, як то ў пэрыяд з 1801 па 1901 гады прырост склаў больш за 100 тысяч чалавек. Гэты рост прывёў да пашырэньня гораду на поўдзень. У 1854 годзе катастрафічны выбух на набярэжнай зьнішчыў большую частку сярэднявечнае спадчыны Гейтсгэду і нанёс вялікую шкоду будынкам на баку Ньюкасла праз раку.

У апошняе дзесяцігодзьдзе рада Гейтсгэду пачала распрацоўваць пляны па аднаўленьні гораду з доўгатэрміновай мэтай атрымаць горадам статус «сіці»[4]. Самае шырокае пераўтварэньне да гэтага часу адбылося на набярэжнай, дзе амаль усе збудаваньні былі перабудаваныя альбо адрамантаваныя ў гэты час. Цэнтар гораду таксама быў перабудаваны, у траўні 2013 году адкрылася забудова плошчы Трыніці, рамонт якой каштаваў падатнікам 150 млн фунтаў стэрлінгаў. Цэнтар утрымлівае студэнцкае жыльлё, кінатэатар, аздараўленчы цэнтар і крамы.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads