Генрых Леў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ге́нрых Леў (па-нямецку: Heinrich der Löwe, 1129 — 6 жніўня 1195) — манарх з дынастыі Вэльфаў, герцаг Саксоніі (пад імем Генрыха III у 1142—1180 гадах) і Баварыі (пад імем Генрыха XII у 1156—1180 гадах). Сын герцага Саксонскага і Баварскага Генрыха Ганарлівага (каля 1108 — 20 кастрычніка 1139) і Гертруды Саксонскай (18 красавіка 1115 — 18 красавіка 1143), дачкі імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Лётара II.
Remove ads
Біяграфія

Генрых Ганарлівы памёр, калі яго сыну было ўсяго дзесяць гадоў. Праціўнік Вэльфаў, кароль Конрад III, пазбавіў іх уладаньняў, перадаўшы Саксонію Альбрэхту Мядзьведзю, а Баварыю — Леапольду Аўстрыйскаму. Аднак Генрых Леў дамогся, што ў 1142 г. яму была вернута Саксонія. У 1156 годзе — ужо пры новым каралі Фрыдрыху Барбаросе — Вэльфу была перададзена і Баварыя.
У 1147 годзе Генрых Леў разам з Альбрэхтам Мядзьведзем узначаліў крыжовы паход на ўсход супраць славянаў, які скончыўся няўдачай. У тым жа годзе Генрых ажаніўся з Клямэнцыяй, прынцэсай з дому Цэрынгенаў, атрымаўшы ў якасьці пасагу Швабію. Фрыдрых Барбароса дамогся скасаваньня гэтага шлюбу і адабраў у Вэльфа Швабію, даўшы наўзамен некаторыя ўладаньні ў Саксоніі.

У 1168 годзе Генрых Леў ажаніўся з Матыльдай, дачкой ангельскага караля Генрыха II і Элеаноры Аквітанскай.
У выніку наступных паходаў на ўсход, пачынаючы з 1160 году, Генрых Леў захапіў амаль усю тэрыторыю бодрычаў і стаў уладальнікам велізарнай тэрыторыі на ўсход ад Эльбы. Узмацненьне Вэльфа выклікала рэзкі канфлікт паміж ім і імпэратарам Фрыдрыхам Барбаросай. Калі Генрых Леў адмовіўся ад удзелу ў паходзе імпэратара ў Італію, Фрыдрых арганізаваў над ім судовы працэс (1180). У выніку Генрых Леў пазбавіўся большасьці сваіх уладаньняў (у яго руках засталіся толькі Браўншвайг і Люнэбург).
Генрых памёр 6 жніўня 1195 году ў Браўншвайгу.
Remove ads
Шлюб і дзеці
1 жонка: з каля 1148/1149 (развод 23 лістапада 1162) Клямэнцыя (пам. 1173/1175), дачка Конрада, герцага Цэрынгена, і Клямэнцыі Намюрскай. Яна другім шлюбам у 1164 годзе выйшла замуж за Гумбэрта III, графа Савоі і Мар’ена. Дзеці:
- Генрых (пам. дзіцем)
- Гертруда (каля 1155 — 1 ліпеня 1197); 1-ы муж: з 1166 Фрыдрых IV (1145 — 19 жніўня 1167), герцаг Швабіі і граф Ротэнбурга з 1152; 2-гі муж: з лютага 1177 Кнуд VI (каля 1162 — 2 лістапада 1202), кароль Даніі з 1182
- Рыхенза (пам. да 1 лютага 1168)
2 жонка: з 1 лютага 1168 (Міндэн, катэдральны сабор) Матыльда Плянтагенет (чэрвень 1156 — 28 чэрвеня 1189), дачка Генрыха II, караля Ангельшчыны, і герцагіні Элеаноры Аквітанскай. Дзеці:
- Рыхенза (1172 — 13 студзеня 1209/1210); 1-ы муж: з 1189 Жафруа III (пам. 27 сакавіка ці 5 красавіка 1202), граф Перша; 2-гі муж: з 1204 Ангеран III (пам. 1243), сэньёр дэ Кусі
- Генрых V Старэйшы (каля 1173/1174 — 28 красавіка 1227), пфальцграф Райнскі 1195—1212, герцаг Браўншвайг-Люнэбургу 1213
- Лётар (каля 1174/1175 — 15 кастрычніка 1190)
- Атон IV Браўншвайскі (каля 1176/1177 — 19 мая 1218), граф Пуат’е 1196—1198, кароль Нямеччыны з 9 чэрвеня 1208, імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі з 4 кастрычніка 1209
- сын (ліпень/снежань 1182 — у мал.)
- Вільгельм Тоўсты (1184 — 12 снежня 1213), герцаг Люнэбургу
Таксама ад дачкі Готфрыда, графа Бліскастэля, Генрых Леў меў незаконную дачку:
- Матыльда (да 1164 — да 1219); муж: раней 30 сьнежня 1178 Генрых Борвін I (каля 1150 — 28 студзеня 1227), князь Мэкленбургу
Remove ads
Кінематограф
Вонкавыя спасылкі
- Heinrich XII. der Löwe (ням.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads