Генрых VIII

ангельскі кароль From Wikipedia, the free encyclopedia

Генрых VIII
Remove ads

Генрых VIII Т’юдар (па-ангельску: Henry VIII; 28 чэрвеня 1491, Грынвіч — 28 студзеня 1547, Лёндан) — кароль Ангельшчыны з 22 красавіка 1509 году, сын і спадчыньнік караля Генрыха VII, другі брытанскі манарх з дынастыі Цюдораў. Са згоды Рымскай каталіцкай царквы, ангельскія каралі называліся таксама «ўладарамі Ірляндыі», аднак ў 1541 годзе, пасьля адлучэньня Генрыха VIII ад каталіцкай царквы, ірляндзкі парлямэнт надзяліў яго тытулам «Кароль Ірляндыі».

Хуткія факты кароль Ангельшчыны, Каранацыя ...

Адукаваны і адораны, Генрых кіраваў як прадстаўнік эўрапейскага абсалютызму, да канца цараваньня жорстка перасьледваў сваіх сапраўдных і ўяўных палітычных апанэнтаў.

Генрых VIII больш за ўсё вядомы незвычайным для хрысьціяніна лікам шлюбаў — усяго ў караля было 6 жонак, зь якіх ён з двума разьвёўся, а двух пакараў сьмерцю па абвінавачваньні ў здрадзе.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads