Генэрал-губэрнатар
прызначаны прадстаўнік манарха ў каляніяльнай дзяржаве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генэра́л-губэрна́тар (па-ангельску: governor-general, у такіх краінах, як Канада й Індыя governor general) — тэрмін, які пазначае прызначанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы ці ўрада для кіраваньня некаторай тэрыторыяй, звычайна ў каляніяльным кантэксьце. Гэты тытул выкарыстоўваецца Каронай у Каралеўствах Садружнасьці Нацыяў, ці ў краінах, якія былі брытанскім валоданьнем. Прыкладам можа служыць пост генэрал-губэрнатар Індыі, які існаваў з 1773 па 1950 год. Прадстаўнік Кароны — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў розных канстытуцыях для пазначэньня генэрал-губэрнатара; нефармальна часта выкарыстоўваўся тэрмін віцэ-кароль.
Нідэрлянды таксама прызначаюць генэрал-губэрнатараў для заморскіх тэрыторыяў, напрыклад для Арубы й Антылаў.
Тытул выкарыстоўваўся ў Расейскай імпэрыі. У 1703—1917 гадох зьяўляўся вышэйшай пасадай мясцовай адміністрацыі; валодаў грамадзянскай і ваеннай уладай, з 1775 году ўзначальваў генэрал-губэрнатарства.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads