Герб Квэбэку

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Квэбэку
Remove ads

Герб Квэбэку (па-француску: Armoiries du Québec) — адзін з сымбаляў канадзкай правінцыі Квэбэк. Герб Квэбеку быў прыняты і зацьверджаны каралевай Вікторыяй у 1868 годзе, сучасны варыянт выкарыстоўваецца з 1939 году.

Thumb
Сучасны герб Квэбэку
Thumb
Герб Квэбэку (1868—1939)

Герб уяўляе сабой шчыт, двойчы перасечаны на блакіт, чырвоны і золата. У блакіту тры залатыя ліліі, у чырвоным залаты леапард з блакітным языком і кіпцюрамі, у золаце тры зялёныя кляновыя лісты з аднаго кораня. Шчыт увянчаны каронай Т’юдораў, пад шчытом срэбная стужка з дэвізам правінцыі на францускай мове «Je me souviens» («Я памятаю»).

Кампазыцыя герба адлюстроўвае розныя этапы ў гісторыі правінцыі. Геральдычныя лілеі сымбалізуюць францускі пэрыяд гісторыі Квэбэку, леапард — брытанскую карону, кляновыя ліст — Канаду.

Remove ads

Літаратура

  • «Герб Квэбэку» інфармацыя на сайце ўраду Квэбэку, абноўлена 14 студзень 2008
  • Luc Bouvier. "Les armoiries du Québec d’hier à aujourd’hui", dans L'Action nationale, février 1999.
  • Gaston Deschênes. Les symboles d’identité québécoise, Québec: Publications du Québec, 1990, 39 pages ISBN 2-551-14189-3
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads