Герб Кіргіскай ССР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Кіргіскай ССР
Remove ads

Герб Кіргіскай ССР — дзяржаўны сымбаль Кіргіскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Герб Кіргіскай ССР грунтуецца на гербе Савецкага Саюзу. Быў прыняты 23 сакавіка 1937 году па Канстытуцыі рэспублікі на Надзвычайным V зьездзе Рад Кіргіскай ССР.

Thumb
Герб Кіргіскай ССР

Артыкул 115 Х разьдзелу Канстытуцыі Кіргіскай ССР абвяшчаў:

Дзяржаўны герб Кіргіскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з сярпа і молата. Над імі горны ланцуг з узыходзячым сонцам у блакітнай арцы. Арка апраўленая вянком − з правага боку каласы пшаніцы, з левай галінка бавоўніка. Вянок перавіт чырвонай стужкай, у сярэдняй частцы надпіс на кыргыскай і расейскай мовах: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» На канцы стужкі на кыргыскай мове: «Кыргыз ССР».

Герб зьяўляўся дзяржаўным сымбалям Кыргыстану да прыняцьця ў 1992 годзе сучаснага гербу.

Remove ads

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads