Герб Ліхтэнштайну

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Ліхтэнштайну
Remove ads

Герб княжага дому Ліхтэнштайн таксама выкарыстоўваецца ў якасьці нацыянальнага гербу. Правам яго выкарыстаньня валодаюць толькі чальцы княжага дому і прадстаўнікі дзяржаўных улад. Урад можа дазваляць прыватнае выкарыстаньне гербу, калі гэта знаходзіцца ў інтэрасах дзяржавы. Герб — гэта гісторыя княжага дому ў сымбалях, якія прадстаўляюць розныя вобласьці Эўропы, зь якімі Ліхтэнштайн гістарычна зьвязаны пасродкам заваёў або дынастычных шлюбаў:

  • У цэнтры — залаты з чырвоным шчыт, фамільны герб роду Ліхтэнштайн;
  • Першая чвэрць — герб Сылезіі (сылескі арол);
  • Другая чвэрць — герб роду Кўэнрынг (8 залатых і чорных палос, перасечаных па дыяганалі зялёнай з каронамі паласой[1]);
  • Трэцяя чвэрць — герб герцагства Трапаў (расьсечаны па вэртыкалі чырвона-белы шчыт);
  • Чацьвёртая чвэрць — герб усходне-фрыскага роду Кірксэна, уяўлялы графства Рытбэрг (чорны арол з жаночай галавой, т. зв. гарпія);
  • У падставе шчыта — герб герцагства Ягерндорф (залаты паляўнічы рог у сінім полі).
Thumb

Мантыя і княжая карона сымбалізуюць манархічны дзяржаўны лад і ўладу князя.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads