Герой Узбэкістану

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герой Узбэкістану
Remove ads

Званьне «Герой Узбэкістана» (па-ўзбэцку: Ўзбекистон қаҳрамони) — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Ўзбэкістан.

Хуткія факты Арыгінальная назва, Краіна ...

Зьяўляецца вышэйшай ступеньню адрозьненьня й прысвойваецца грамадзянам Рэспублікі Ўзбэкістан за заслугі перад дзяржавай і народам, злучаныя са зьдзяйсьненьнем геройскага вычыну. У асобных выпадках званьне «Герой Узбэкістана» можа быць прысвоена й асобам, якія не зьяўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Ўзбэкістан.

Remove ads

Прысваеньне

Званьне «Герой Узбэкістана» прысвойваецца Прэзыдэнтам Рэспублікі Ўзбэкістан. Указ пра прысваеньне званьня публікуецца ў друку й іншых сродках масавай інфармацыі. Асобе, ганараванай званьнем «Герой Узбэкістана», уручаюцца мэдаль «Залатая зорка» і адпаведны дакумэнт пра прысваеньне званьня.

Закон пра ўсталяваньне званьня «Герай Узбэкістана» і ўстанове мэдаля «Залатая зорка» уведзены ў дзеяньне Пастановай Вярхоўнай рады Рэспублікі Ўзбэкістан 5 траўня 1994 году.

Remove ads

Выява

Мэдаль «Залатая зорка» вырабляецца са сплаву золата 750 пробы й мае форму васьміканцовай зоркі з гладкімі двухсьценнымі праменямі. Адлегласьць паміж процілеглымі канцамі зоркі 32 мілімэтры. У цэнтры мэдаля ўсярэдзіне кола дыямэтрам 8 мілімэтраў зьмесцаваны паўмесяц і пяціканцовая зорка, адпаведныя сымболіцы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Ўзбэкістан. Паўмесяц упісваецца ў акружнасьць дыямэтрам 6 мілімэтраў, а дыямэтар акружнасьці пяціканцовай зоркі — 3 мілімэтры.

На звароткавым боку ў цэнтры мэдалі зьмесцаваны Дзяржаўны герб Рэспублікі Ўзбэкістан. Пад гербам у ніжнім прамені нанесены нумар мэдаля ўвагнутым шрыфтам памерам 1 мілімэтар.

Мэдаль з дапамогай вушка й кольца са серабра злучаецца са сярэбнай калодкай памерам 16 х 25 мілімэтраў, выкананай у выглядзе прастакутнай формы з бакавымі выманьнямі. Дэталі калодка й злучальнае кольца пакрыты золатам таўшчынёй 0,25 мікрон. Унутраная частка калодкі пакрыта золатавышывальнай стужкай з колеравымі палоскамі Дзяржаўнага сьцяга рэспублікі. Памер стужкі 11 х 20 мілімэтраў.

Калодка на звароткавым боку мае шпількавае мацаваньне. Вага мэдаля 12,5 грама.

Remove ads

Узнагароджаныя

Званьнем "Героя Ўзбэкістана" ўзнагароджаны колішні пан Узбэкістана — Іслам Карымаў.

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads