Гжэгаж Тамасевіч
польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гжэ́гаж Тамасе́віч (па-польску: Grzegorz Tomasiewicz; нар. 5 траўня 1996 году) — польскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Пяст».
Remove ads
Кар’ера
Займаўся футболам у роднай Явожне. Пасьля прайшоў акадэмію хожаўскага «Руху» і варшаўскай «Легіі». Улетку 2013 году быў пераведзены да складу рэзэрвовай каманды сталічнага клюбу. У тым жа годзе дэбютаваў у складзе рэзэрвістаў. У лютым 2015 году прыяднаўся да «Арцы», у складзе якой запачаткаваў кар’еру ў Першай лізе, згуляўшы 9 траўня першы матч супраць «Бытовіі». Пасьля таго, як «Арка» атрымала месца ў Экстраклясе, гулец быў аддадзены ў арэнду ў седлецкую «Погань»[2]. У новым клюбе хутка здабыў месца ў стартавым складзе. Па вяртаньні з арэнды разьвітаўся з гдынскім клюбам і прыяднаўся да мелецкай «Сталі». З клюбам у сэзоне 2019—2020 гадоў атрымаў падвышэньне, а таксама дэбютаваў у Экстраклясе, згуляўшы 25 жніўня 2020 году матч супраць плоцкай «Віслы». Першы гол у эліце здабыў 28 лістапада ў матчы супраць «Ягелёніі». У 2022 годзе стаў футбалістам «Пяста».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads