Глеб Вяршынін

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Глеб Віталевіч Вяршынін (нар. 11 студзеня 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

У 2019 годзе выступаў за дубль магілёўскага «Дняпра». У студзені 2020 году падпісаў кантракт з адроджаным клюбам, які заявіўся ў Другую лігу. Паводле вынікаў сэзону 2020 году дапамог камандзе прабіцца ў Першую лігу. У першай палове 2021 году знаходзіўся ў асноўнай камандзе «Дняпра», дзе пераважна выходзіў на замену, а ў ліпені быў пераведзены ў «Дняпро-Юні», які спаборнічаў у Другой лізе. Да сэзона 2022 году пачаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазьней атрымала месца ў Найвышэйшай лізе. У першай палове сэзону 2022 году гуляў пераважна за дубль. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 7 траўня 2022 году ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ» (0:1), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы.

У ліпені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Воршу»[2], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды стаў трэнавацца з «Дняпром»[3]. Цягам сэзону 2024 году быў лідэрам клюбу паводле колькасьці згуляных хвілінаў у складзе каманды[4]. Нават адсутнасьць у двух апошніх матчах лігі не перашкодзілі яму застацца на першым радку гэтай статыстыкі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads