Глостэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Глостэр
Remove ads

Глостэр (па-ангельску: Gloucester) — горад у графстве Глостэршыр на паўднёвым захадзе Ангельшчыны. Праз раку працякае рака Сэвэрн, паміж Котсўалдсам на ўсходзе і лесам Дын на захадзе, у 27 км на ўсход ад мяжы з Ўэйлзам. Уключаючы прадмесьці ў Глостэры пражывае каля 150 тысяч чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Глостэр быў заснаваны рымлянамі і стаў важным горадам і калёніяй у 97 годзе пры імпэратары Нэрве.

Першы статут горад атрымаў у 1155 годзе ад Гэнрыха II. У 1216 годзе Гэнрых III, якому было ўсяго дзесяць гадоў, быў увенчаны пазалочаным жалезным пярсьцёнкам у Капітульным доме Глостэрскай катэдры. Значнасьць Глостэра ў Сярэднявеччы падкрэслівае той факт, што ў ім быў шэраг манастырскіх установаў, у тым ліку абацтва Сьвятога Пятра, заснаванае ў 679 годзе. У 1643 годзе горад знаходзіўся ў аблозе, калі раялісцкія сілы спрабавалі захапіць горад падчас Ангельскай рэвалюцыі.

Асноўнай славутасьцю гораду зьяўляецца Глостэрская катэдра, якая зьяўляецца месцам пахаваньня караля Эдўарда II і Ўолтэра дэ Ласі. Акрамя таго, катэдра выкарыстоўвалася ў сцэнах фільму пра Гары Потэра. Іншыя цікавыя мясьціны ўключаюць музэй, школу мастацтва і навукі, былую акруговую астрогу, Шыр-Хол і мэмарыяльную царкву Ўайтфілда. У парку на поўдні гораду знаходзіцца курорт.

З эканамічнага пункту гледжаньня ў горадзе дамінуюць сфэра паслуг, ён мае моцны фінансавы, навукова-дасьледчы, дыстрыбутарскі сэктар і а таксама лёгкую прамысловасьць[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads