Глядыятар

воін-нявольнік часоў старажытнага Рыму From Wikipedia, the free encyclopedia

Глядыятар
Remove ads

Глядыя́тар (па-лацінску: gladiator — «мечнік», ад gladius — «меч», «глядыюс») — воін-нявольнік часоў старажытнага Рыму, які выступаў на відовішчных мерапрыемствах, змагаючыся на арэне зь іншымі глядыятарамі, або з жывёламі (львамі).

Thumb
«Пальцы ўніз» (Pollice Verso), Жан-Леон Жэром, 1872
Thumb
Мазаіка, Нацыянальны археалягічны музэй, Мадрыд

Самая вядомая арэна, дзе змагаліся глядыятары — Калізэй у Рыме. Гледачы арэны маглі прагаласаваць: або забіць, або пашкадаваць пераможанага глядыятара. Існавалі розныя віды глядыятараў, якія адрозьніваліся тыпам выкарыстоўваемай зброі й дасьпехаў. Выдатным глядыятарам маглі даваць свабоду. Тыя, хто дажывалі да старасьці, маглі стаць трэнэрамі іншых глядыятараў.

Remove ads

Школа глядыятараў

Першапачаткова, да будаўніцтва Калізэю, галоўным месцам глядыятарскіх баёў былі глядыятарскія школы і арэны ў Капуі (Кампанія). Гэта былі прыватныя ўстановы з суровай дысцыплінай, якія мелі закрытыя казармы з пляцоўкамі для трэніровак. Падчас навучаньня не выкарыстоўвалася сапраўдная зброя, якая звычайна замяналася на драўляную. Падрыхтаваныя глядыятары прадаваліся эдытарам, якія ўжо непасрэдна ладзілі баі.

Remove ads

На арэне

Перад выйсьцем на арэну глядыятары прысягалі, што не будуць літасьцівыя падчас бітвы. На арэне віталі арганізатараў ігрышча рознымі воклічамі, найбольш вядомы, які дайшоў з гісторыі — Авэ Цэзар паводле Гая Сьвятонія Транквіла быў агучаны ў 52 годзе н. э. падчас выступу глядыятараў перад імпэратарм Кляўдыям[1][2][3]

Барацьбы нельга было пазьбегчы, таму што пасіўных удзельнікаў лупцавалі распаленымі прутамі. Пераможаны праціўнік мог прасіць аб захаваньні жыцьця ўзьняўшы ўверх вялікі палец альбо ўпаўшы на калені [a] і схіліўшы голаву долу. Калі публіка ўздымала вялікія пальцы ўверх — гэта быў знак пераможцу аб жаданьні захаваць жыцьцё глядыятару, пальцы долу азначалі вырак на сьмерць. На мазаіках загінулага глядыятара пазначалі меткай Ø (ад грэцкай літары Θ — θάνατος "сьмерць").

Remove ads

Захаваныя арэны

  • Калізэй;
  • Амфітэатар Марка Антонія Гардыяна ў Тысдры (Эль-Джэм, Туніс) — другі паводле велічыні амфітэатар пасьля Калізэю;
  • Арэна ды Верона — цяпер пераўтвораная ў опэрную пляцоўку пад голым небам, адзін з сымбаляў Вэроны;
  • Арэны Лютэцыі;
  • Амфітэатар Пулы ў Харватыі. Паводле некаторых дадзены, гэты амфітэатар адзін з найбольш захаваных да нашых дзён пасьля Калізэю;
  • Амфітэатар у Пампэях — найстаражытнейшы вядомы амфітэатар.

Таксама захаваліся арэны глядыятарскіх баёў у розных гарадах Італіі й на тэрыторыі шматлікіх міжземнаморскіх краінаў.

Глядыятары ў культуры

  • Глядыятар — фільм рэжысэра Роўдзі Гэрэнгтана.
  • Глядыятар — мастацкі фільм рэжысэра Рыдлі Скота.

Заўвагі

  1. Або абняўшы ногу суперніка.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads