Грунвальд (гміна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гміна Грунвальд (па-польску: Gmina Grunwald) — вясковая гміна ў Аструдзкім павеце Вармінска-Мазурскага ваяводзтва Польшчы.

У 1975—1998 гадох гміна ўваходзіла ў склад Ольштынскага ваяводзтва.

Цэнтар гміны — вёска Гежвальд. Але гміна названая ў гонар вёскі Грунвальд, блізу якой у 1410 годзе адбылася знакамітая бітва аб’яднанага літоўска-рускага і польскага войска супраць Тэўтонскага Ордэну.

Паводле стану на 30 чэрвеня 2004 году ў гміне пражывалі 5698 асобаў. Найвялікшыя населеныя пункты: Гежвальд і Зыбултова.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads