Гольгер Бадштубэр
нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Го́льгер Ба́дштубэр (па-нямецку: Holger Badstuber; нар. 13 сакавіка 1989 году, Мэмінген, ФРН) — былы нямецкі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Remove ads
Клюбная кар’ера
Гольгер ёсьць выхаванцам клюбу «ТСГ Рот-ан-дэр-Рот 1890», а таксама гуляў за моладзевыя каманды клюбаў «Штутгарт» і «Баварыя».
Прафэсійны дэбют Бадштубэра адбыўся 27 ліпеня 2007 году ў хатнім матчы першага туру Трэцяй Бундэсьлігі супраць клюбу «Уніён» з Бэрліна, які скончыўся паразай гасьцей зь лікам 1:2. Пасьля гэтага падрыхтоўкі да сэзону 2008—2009 гадоў правёў ужо ў асноўным складзе «Баварыі», зь якой 1 лютага 2009 году падпісаў кантракт тэрмінам да 2011 году. Сваю першую гульню ў Бундэсьлізе правёў 8 жніўня 2009 году ў матчы першага туру супраць «Гофэнгайму» (1:1).
У пачатку 2010 году працягнуў кантракт з «Баварыяй» да 2014 году.
Remove ads
Кар’ера ў зборнай
29 траўня 2010 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць каманды Вугоршчыны, выйшаўшы на зьмену замест Арнэ Фрыдрыха.
Дасягненьні
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2010, 2013, 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2010, 2013, 2014, 2016
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2010, 2012, 2016
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2013
- Перамжца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads