Гомель (аэрапорт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аэрапорт Гомель (IATA: GME, ICAO: UMGG) — аэрапорт, разьмешчаны недалёка ад гораду Гомель.
Зь сярэдзіны 1950-х гадоў з Гомеля выконваліся рэгулярныя авіярэйсы ў Менск і Кіеў, у аддаленыя райцэнтры вобласьці, тут жа базіравалася санітарная і сельскагаспадарчая авіяцыя.
У 1968 годзе недалёка ад Гомеля быў пабудаваны новы, самы сучасны па тых часах узьлётна-пасадачны пас, на які першым прыназеміўся самалёт Ан-24. Пасьля сталі прымаць больш буйныя самалёты. На прадпрыемстве эксплюатаваліся самалёты Як-40, Ту-134 і Ту-154. Пасажыраабарот дасягаў некалькіх соцень чалавек. Рэйсы ажыцьцяўляліся ў Маскву, Сочы, Сымфэропаль і Адэсу. Інтэнсіўнымі сталі ў канцы 1980-х гадоў палёты ў раёны крайняга Поўначы і Заходняй Сыбіры.
У 1993 годзе аэрапорт «Гомель» атрымаў статус міжнароднага. Цяперашнім часам аэрапорт выкарыстоўвае авіякампанія «Белавія» для сэзонных лётаў у Менск і чартэрных лётаў. У аэрапорце працуюць памежныя, мытныя і санітарныя службы, а таксама службы сэрвісу.
Цяперашнім часам маецца адзін узьлётна-пасадачны пас даўжынёй 2570 мэтраў і шырынёй 43 мэтры, што дазваляе абслугоўваць самалёты Ан-24, Іл-76т, Ту-134, Ту-154, Ту-204, Boeing-737-200 максымальнай узьлётнай масай да 171 тоны.
Распрацаваны праект па рэканструкцыі аэрапорта. Прадугледжана пашырэньне і мадэрнізацыя да ўзроўню міжнародных патрабаваньняў тэхналягічных зон прылёту і вылету аэравакзала, зоны рэгістрацыі і надгляду пасажыраў і багажу, мытнага афармленьня і памежнага кантролю. Першы этап рэканструкцыі ажыцьцяўляецца за кошт сродкаў горада і Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads