Гомель (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гомель (возера)
Remove ads

Го́мель, Гомля — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Тураўлянкі. Знаходзіцца ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці, за 18 км на поўдзень ад Полацку. Належыць да групы Ўшацкіх азёр. Плошча паверхні возера 3,46 км². Даўжыня возера 3,4 км, найбольшая шырыня 1,2 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 23 м. Даўжыня берагавой лініі 11,7 км. Аб’ём вады 19,01 млн м³, плошча вадазбору 744 км²[1].

Возера
Гомель
Thumb
Панарама Гомеля
Возера Гомель
КраінаБеларусь
Плошча3,46 км²
Плошча вадазбору744 км²
Максымальная глыбіня23 м
Найбольшая даўжыня3,4 км
Найбольшая шырыня1,2 км
Даўжыня берагавой лініі11,7 км
Аб’ём вады19,01 млн м³
Каардынаты55°18′37.93″ пн. ш. 28°45′29.73″ у. д.
Гомель на мапе Беларусі
Thumb
Гомель
Гомель
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Гомель.

Remove ads

Апісаньне

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 4—8 мэтраў, на паўднёвым захадзе вышыня схілаў сягае да 18 мэтраў. Схілы пераважна разараныя, у ніжняй частцы парослыя хмызьняком. Берагавая лінія зьвілістая. Берагі возера пясковыя, на пэўных дзялянках галечныя і камяністыя.

Вадаём падзяляецца на два плёсы: паўночны і паўднёвы, якія злучаюцца неглыбокай пратокай. Дно паўночнага плёсу роўнае, паўднёвага — больш глыбокае, лейкападобнае, з стромкімі схіламі. Мелкаводзьдзе возера мясковае і пяскова-галькавае.

У паўднёвай затоцы возера мае выспу, плошча якой складае 0,1 га (0,001 км²). У возега ўпадае ручаіна з возера Канашоў. Таксама злучаецца пратокай з возерам Зашчатамі, існуе сьцёк пратокай у возера Сую.

Возера ўваходзіць у зону адпачынку «Азёрная».

Remove ads

Флёра і фаўна

Шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці складае да 100 мэтраў.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads