Горная справа
галіна інжынэрыі, павязаная са здабычай і папярэдняй апрацоўкай карысных выкапняў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Го́рная спра́ва (па-ангельску: Mining engineering) — галіны навукі і тэхнікі, якія ахопліваюць працэсы вытрымкі (здабычы) зь нетраў Зямлі карысных выкапняў, а таксама іхняя папярэдняя апрацоўка дзеля выкарыстаньня ў гаспадарцы. Такім шляхам здабываюцца карысныя выкапні, як то мэталы, вугаль, гаручы лупняк, каштоўныя камяні, вапняк, крэйда, харчовая соль, каль, жвір і гліна. Здабыча карысных выкапняў у больш шырокім сэнсе ўлучае здабычу любых неаднаўляльных рэсурсаў, як то нафта, прыродны газ або нават вада.

Горназдабыўная дзейнасьць можа ствараць негатыўны ўплыў на навакольнае асяродзьдзе як падчас працэсу здабычы карысных выкапняў, гэтак і па закрыцьці капальняў. Такім чынам, большасьць краінаў сьвету выпрацавалі правілы дзеля зьмяншэньня ўзьдзеяньня на прыроду. Аднак празьмерная роля горназдабыўной прамысловасьці ў стварэньні эканамічнага дабрабыту для часта сельскіх, аддаленых або эканамічна дэпрэсіўных супольнасьцей азначае, што ўрады часам ня цалкам трымаюцца такіх правілаў. Бясьпека працы таксама даўно выклікае заклапочанасьць, і там, дзе яна пасьпяхова ўкараняецца, сучасныя практыкі значна палепшылі бясьпеку ў шахтах. Нерэгуляваная, дрэнна рэгуляваная або незаконная здабыча карысных выкапняў, асабліва ў разьвіваных краінах, часта спрыяе мясцовым парушэньням правоў чалавека і экалягічным канфліктам. Здабыча карысных выкапняў таксама можа справакаваць палітычную нестабільнасьць праз барацьбу за рэсурсы.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
