Горны сьцяг

геаграфічная тэрыторыя з геалягічна зьвязанымі горамі From Wikipedia, the free encyclopedia

Горны сьцяг
Remove ads

Горны сьцяг[1], горны хрыбет — лінейна выцягнутая група гор, агульная аснова якой высока ўзьнята над суседнімі раўнінамі.

Thumb
Горны сьцяг

Хрыбет абмежаваны схіламі, нахіленымі ў супрацьлеглыя бакі, для яго характэрныя значная даўжыня і добра выражаная вось, пераважна ў выглядзе адзінай лініі водападзелу, уздоўж якой знаходзяцца і найбольш значныя вяршыні (гл. горны грэбень). Ад суседніх хрыбтоў аддзяляецца горнымі далінамі, унутрыгорнымі катлавінамі.

Звычайна хрыбет утварае частку горнай краіны, але нярэдка горным хрыбтом называюць цэлую горную краіну.

Горны ланцуг, сыстэма горных сьцягаў і горных масіваў або доўгі горны сьцяг. Працягваецца на вялікую адлегласьць у адным кірунку — кірунку агульнага распасьціраньня складак. Кожны ланцуг аддзяляецца ад суседніх паралельных падоўжнымі горнымі далінамі, далінамі буйных горных рэк і пад.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads