Грамадзянства Беларускай ССР

грамадзянства Савецкай Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Грамадзя́нства Беларускай ССР — прыналежнасьць чалавека да дзяржавы БССР, якая ўлучае шэраг правоў і абавязкаў, якія вызначаюцца заканадаўствам БССР.

Хуткія факты Назва арыгінальнай мовай, Краіна ...

У адпаведнасьці з Канстытуцыямі БССР 1937, 1978 гг. Беларусь, уваходзячы ў склад СССР, захоўвала свой сувэрэнітэт. Адной з найважнейшых прыкмет дзяржаўнага сувэрэнітэту зьяўляецца наяўнасьць уласнага грамадзянства[1].

У артыкуле 18 Канстытуцыі БССР 1937 г. было ўстаноўлена, што кожны грамадзянін БССР зьяўляецца грамадзянінам СССР[2]:

Артыкул 18. Кожны грамадзянін БССР зьяўляецца грамадзянінам СССР.

Грамадзяне ўсіх іншых рэспублік зьвязу карыстаюцца на тэрыторыі БССР аднолькавымі правамі з грамадзянамі БССР.

Арыгінальны тэкст  (рас.)

Статья 18. Каждый гражданин БССР является гражданином СССР.

Граждане всех других союзных республик пользуются на территории БССР одинаковыми правами с гражданами БССР.

Такая ж норма зьмяшчалася й у артыкуле 31 Канстытуцыі Беларускай ССР 1978 г.:

Глава 5. Грамадзянства Беларускай ССР. Раўнапраўе грамадзянаў

Артыкул 31. У адпаведнасьці з устаноўленым у СССР адзіным грамадзянствам зьвязу кожны грамадзянін Беларускай ССР зьяўляецца грамадзянінам СССР.

Падставы й парадак набыцьця й страты савецкага грамадзянства вызначаюцца Законам аб грамадзянстве СССР.

Грамадзяне іншых рэспублік зьвязу карыстаюцца на тэрыторыі Беларускай ССР аднолькавымі правамі з грамадзянамі Беларускай ССР.

Грамадзяне Беларускай ССР за мяжой карыстаюцца абаронай і заступніцтвам Савецкай дзяржавы.

Артыкулам 21 Канстытуцыі СССР 1936 г. для грамадзянаў СССР было ўстаноўлена адзінае грамадзянства зьвязу[3], пры гэтым захоўвалася грамадзянства рэспублік зьвязу:

Артыкул 21. Для грамадзянаў СССР устанаўліваецца адзінае грамадзянства зьвязу.

Кожны грамадзянін рэспублікі зьвязу зьяўляецца грамадзянінам СССР.

Арыгінальны тэкст  (рас.)

Статья 21. Для граждан СССР устанавливается единое союзное гражданство.

Каждый гражданин Союзной республики является гражданином СССР.

Аналягічная норма зьмяшчалася ў артыкуле 33 Канстытуцыі СССР 1977 г.[4]

Такім чынам, грамадзянін, які пражываў у адной з рэспублік зьвязу, зьяўляўся й яе грамадзянінам, і грамадзянінам СССР, але не зьяўляўся адначасова грамадзянінам іншай рэспублікі зьвязу[1].

Пасьля выхаду БССР са складу СССР і зьмены назова дзяржавы[5] ў 1991 годзе жыхары краіны зьмянілі грамадзянства БССР на грамадзянства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасьці з артыкулам 2 Закона аб грамадзянстве ад 18 кастрычніка 1991 г.[6]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads