Грашовы перавод

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Грашовы перавод — спосаб безнаяўных разьлікаў праз банкі і прадпрыемствы сувязі. Пры адсутнасьці банкаў аплочваецца прадпрыемствамі сувязі наяўнымі грашыма на імя фізычнай асобы. Юрыдычнымі асобамі ажыцьцяўляецца пры дапамозе плацежных даручэньняў. Пры загадзя вызначаным прызначэньні сумы называецца мэтавым і мае месца між юрыдычнымі асобамі шляхам выплаты з асобнага рахунку. За выкананьне сплочваецца камісійны збор[1]. Віды: 1) унутрыкраёвыя (унутраныя; «Грошы-скараходы», «Стрыж», «Хуткія грошы» і «Экспрэс-перавод»), 2) замежныя (міжнародныя; «Вэстэрн Юніён», «Контэкт», «Мігом» і «Юністрым»)[2].

Remove ads

Адпраўленьне

Крокі:

  1. выбар спосабу і банка;
  2. запаўненьне заявы ў банку;
  3. падача зьвестак аб атрымальніку, кошце тавара і месцапрызначэньні плацяжу;
  4. паказ адказнаму выканаўцу банка пасьведчаньня асобы (пашпарт);
  5. аплата сумы перавода і камісійнага збора;
  6. атрыманьне ад адказнага выканаўцы банка кантрольнага нумара перавода;
  7. паведамленьне атрымальніку кантрольнага нумара і спосабу перавода[3].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads