Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія
грузінская палітычная партыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грузі́нская ма́ра — Дэмакраты́чная Гру́зія (па-грузінску: ქართული ოცნება – დემოკრატიული საქართველო) — кіроўная партыя Грузіі. Партыя была заснаваная 19 красавіка 2012 году прадпрымальнікам-мільярдэрам і палітыкам Бідзінам Іванішвілі[1]. У цяперашні час партыя займае 90 месцаў у 150-мясцовым парлямэнце Грузіі. Першапачаткова партыя была зарганізаваная як грамадзкі рух «Грузінская мара», які Іванішвілі запусьціў у якасьці плятформы дзеля сваёй палітычнай дзейнасьці ў сьнежні 2011 году. Паколькі Іванішвілі на момант устаноўчага паседжэньня партыі ня быў грамадзянінам Грузіі, часовым кіраўніком быў абраны адвакат Манана Кабахідзэ. У партыю таксама ўваходзяць некалькі вядомых грузінаў, як то палітык Сазар Субары, былы дыплямат Тэда Джапарыдзэ, шахматны гросмайстар Зураб Азмайпарашвілі, вайсковы аглядальнік Іраклі Сэсіяшвілі, пісьменьнік Гурам Адышарыя і вядомы футбаліст і палітык Каха Каладзэ[2].
Партыя ня мае выразнай ідэалёгіі. Прычыны гэтага палягаюць у тым, што партыя паўстала з руху ўсёабдымнага фронту людзей, якія выступалі супраць ураду Аб’яднанага нацыянальнага руху Міхаіла Саакашвілі. Леван Лорткіпанідзэ, студэнт паліталёгіі Тбіліскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, ахарактарызаваў яе як партыю намэнклятуры, дзяржаўных службоўцаў, інтэлігенцыі, сярэдніх і буйных бізнэсоўцаў, а таксама тэхнакратаў, якая трымаецца разам праз вернасьць харызматычнаму лідэру апазіцыі ўраду Рэвалюцыі ружаў[3].
Партыя імкнецца заняць пазыцыю балянсаваньня далейшай эўрапейскай інтэграцыі з падтрыманьнем сувязей з Расеяй.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads