Грэй (адзінка вымярэньня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Грэй (пазначэньне: Гр, Gy) — адзінка вымярэньня паглынутай дозы іянізавальнага выпраменьваньня ў сыстэме СІ.

Паглынутая доза роўная аднаму грэю, калі, у выніку паглынаньня іянізавальнага выпраменьваньня, рэчыва атрымала адзін джоўль энэргіі ў разьліку на адзін кіляграм масы. Празь іншыя адзінкі вымярэньня СІ грэй выяўляецца наступным чынам:

Гр = Дж / кг = м2 / с2

Адзінка названая ў гонар брытанскага навукоўца Люіса Грэя ў 1975 г.

Раней шырока выкарыстоўвалася (а часам выкарыстоўваецца і дагэтуль) пазасыстэмная адзінка паглынутай дозы «рад».

1 Гр = 100 рад
Remove ads

Кратныя і дзельныя адзінкі

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Больш інфармацыі Кратныя, Дзельныя ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads