Гёльчтальбруке

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гёльчтальбруке
Remove ads

Гёльчтальбруке (па-нямецку: Göltzschtalbrücke) — самы вялікі ў сьвеце цагляны віядук. Знаходзіцца на ўсходзе Нямеччыны, у фэдэральнай зямлі Саксонія. Гэты чыгуначны мост быў пабудаваны паміж 1846 і 1851 гг. Пры яго будаўніцтве была выкарыстана больш за 26 мільёнаў цаглінаў.

Thumb
Гёльчтальбруке і прыпаркаванае аўто

Вышыня мосту 78 мэтраў, даўжыня — 574 мэтры, шырыня ў аснове — 23 мэтры. Мост чатырохпавярховы, мае 29 пралётаў.

У цяперашні час мост зьяўляецца часткай хуткаснай магістралі ДрэздэнНюрнбэрг.

Мост праходзіць па даліне ракі Гёльч паміж гарадамі Міляў і Нэчкаў, за 4 км на захад ад гораду Райхэнбах-ім-Фогтлянд (Саксонія), недалёка ад мяжы паміж фэдэральнымі землямі Турынгія і Саксонія, каля гораду Грайцу.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Гёльчтальбрукесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads