Гімн Швэцыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Du gamla, Du fria» (Ты старажытны, Ты вольны) — нацыянальны гімн Швэцыі. Напісаны дасьледнікам вуснай народнай творчасьці Рыхардам Дыбэкам (Richard Dybeck) у 1844 годзе на старажытную швэдзкую мэлёдыю. У першапачатковым варыянце замест «Du gamla, Du fria» было «Du gamla, Du friska» («Ты старажытны, Ты здаровы»). Упершыню тэкст быў апублікаваны ў наступным годзе ў складанцы «Абраныя швэдзкія народныя песьні».
У адрозьненьне ад шматлікіх іншых гімнаў, «Du gamla, Du fria» стала гімнам ня ў выніку нейкага палітычнага рашэньня, а як бы паступова ўкаранілася ў сьвядомасьць швэдаў як нацыянальны гімн. Лічыцца, што не апошнюю ролю ў гэтым згуляў эпізод на адной з імпрэзаў з нагоды Дня швэдзкага сьцягу, калі кароль Оскар II падняўся са свайго месца падчас выкананьня аркестрам гэтай мэлёдыі.
Апошнія два куплеты выконваюцца рэдка. Магчыма, праз тое, што яны залішне патрыятычныя, але, хутчэй за ўсё, проста таму што яны робяць выкананьне занадта доўгім.
Remove ads
Тэкст
Remove ads
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads