Гінкга двухлопасьцевы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гінкга двухлопасьцевы (Ginkgo biloba) — двухдомнае хвойнае дрэва сямейства гінкгавых. Рэліктавая расьліна.
Вышыня да 30—40 м. Крона сьветлая, пірамідальная. Лісьце чараньковае, з паўкруглай пласьцінкай і характэрным жылкаваньнем, ападае на зіму. Семя вялікае, зь мясістай вонкавай і цьвёрдай унутранай абалонкай.
Радзіма — Паўднёвы Кітай, Японія. На Беларусі гінкга ёсьць у Гомелі, Кобрыні.
Сьветлалюбнае, дэкаратыўнае дрэва, прыдатнае для вырошчваньня ў садах і парках.
Remove ads
Галерэя
- Драўніна
- Лісце
- Мужчынскія суквецці
- Жаночыя суквецці
- Плады
Вонкавыя спасылкі
- Christopher J. Earle (ed.) Ginkgo biloba (анг.). The Gymnosperm Database. Праверана 26.01.2019 г.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads