Гісторыя БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР) была абвешчаная 1 студзеня 1919 году, а перастала існаваць пасьля распаду СССР. 27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР. 19 верасьня 1991 была перайменавана ў Рэспубліку Беларусь, а 8 сьнежня 1991 году Рэспубліка Беларусь была адной з трох рэспублік, якая падпісала пагадненьне аб адмене саюзнага дагавора 1922 году. Белавескія пагадненьні набылі моц закону 10 сьнежня 1991 году.
Remove ads
Утварэньне
БССР утваралася ўва ўмовах вядзеньня Грамадзянскай вайны ў Расеі і пачатку польска-савецкай вайны. Пасьля ліквідацыі войскамі Чырвонай Арміі БНР у сьнежні 1918 ЦК РКП (б) прыняў пастанову пра ўтварэньне беларускай савецкай рэспублікі[1]. Расейская камуністычная партыя бальшавікоў пастанавіла аб стварэньні Беларускай савецкай рэспублікі ў канцы сьнежня 1918 году[2].
Беспасярэднюю дзейнасьць у стварэньні Беларускай савецкай рэспублікі праводзілі наступныя арганізацыі — беларускія сэкцыі РКП (б); Паўночна-Заходні камітэт РКП (б), на чале зь Мясьніковым (Аблвыканкамзах); Народны камісарыят па справах нацыянальнасьцяў на чале з Сталіным; створаны пры Наркамнацы Беларускі Нацыянальны камітэт, на чале зь Зьмітром Жылуновічам.
30 сьнежня 1918 году пачала сваю работу VI Паўночна-Заходняя абласная канфэрэнцыя РКП (б)[3]. На гэтай канфэрэнцыі прынялі пастанову, у якой гаварылася, што:
«VI абласная канфэрэнцыя бальшавікоў лічыць неабходным абвясьціць самастойную Сацыялістычную Рэспубліку Беларусь з тэрыторыяй Менскай, Гарадзенскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай губэрняў»[4].
Падобны крок канфэрэнцыі выклікаў крытыку з боку кіраўнікоў Савецкай дзяржавы, у прыватнасьці, Сталіна, які патрабаваў спачатку прыняцьця Маніфэсту, які меў бы сілу закону, бо канфэрэнцыя не была ўпаўнаважана ўзяць у свае рукі ўладу[5].
Утварыўся Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі, які абвясьціў 1 студзеня 1919 году свой «Маніхвэст»[6].
Утварэньне БССР адбылося ў адказ на абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, што ад пачатку прызнавалася на афіцыйным узроўні — як зазначаў першы савецкі камісар фінансаў Беларусі Ісак Рэйнгольд на паседжаньні Цэнтральнага Бюро КП(б)Б 22 студзеня 1919 году[7]:
![]() |
Існаваньне Беларускай Рады змусіла вылучыць Беларускую [Савецкую] Рэспубліку Арыгінальны тэкст (рас.)
Существование Белорусской Рады заставило выдвинуть Белорусскую [Советскую] Республику
|
![]() |
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads