Давід Драхаль
польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Да́від Дра́халь (па-польску: Dawid Drachal; нар. 21 студзеня 2005 году) — польскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Ягелёнія». Вылучаецца добрымі тэхнічнымі навычкамі[1]. Ягоны бацька Анджэй таксама быў футбалістам[2].
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец радамскай «Броні», у якой трэнаваўся зь веку 9 гадоў[1]. У 2019 годзе быў у акадэміі «Эсколы Варсовіі»[3]. У жніўні 2022 году падпісаў трохгадовы кантракт зь лягніцкім клюбам «Медзь»[4]. Дэбютаваў у Экстраклясе 2 кастрычніка 2022 году ў матчы, у якой ягоная каманда атрымала паразу зь лікам 0:2 ад «Сталі»[5]. Свой першы гол забіў 1 траўня 2023 году ў матчы супраць «Краковіі». Сустрэча скончылася ўнічыю зь лікам 1:1[6]. У чэрвені 2023 году склаў пяцігадовую працоўную дамову з «Ракавам»[3]. Запачаткаваў выступы за чанстахоўскую каманду 19 жніўня ў матчы супраць «Сталі». 24 верасьня 2023 году адзначыўся хет-трыкам у браму «Руху», дзякуючы чаму ягоная дружына был мацней за суперніка зь лікам 5:3[7]. Гулец такім выступам стаў наймаладзейшым гульцом, які зарабіў хет-трык у першым тайме матчу найвышэйшага ўзроўню чэмпіянату Польшчы з 30 верасьня 1934 году, калі гэта зрабіў Эрнэст Вілімоўскі[8]. У лютым 2025 году быў аддадзены ў арэнду да канца сэзону ў ГКС Катавіцы[9]. 13 чэрвеня 2025 году падпісаў трохгадовы кантракт зь «Ягелёніяй»[10].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads