Далучэньне Бэсарабіі і Паўночнай Букавіны да СССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэсарабска-Букавінскі паход (па-расейску: Прутский поход 1940, па-румынску: Armata sovietică de ocupație din Basarabia și Bucovina) (28 чэрвеня — 3 ліпеня 1940) — вайсковая апэрацыя, праведзена Чырвонай арміяй з мэтай прымусовай перадачы Румыніяй Бэсарабіі і Паўночнай Букавіны (раней захопленых Румыніяй у УНР) у склад СССР. Савецкі бок планаваў яе як поўнамаштабнае ваеннае ўварваньне, але, за некалькі гадзін да пачатку дзеяньняў, кароль Румыніі Караль II прыняў ультыматыўную ноту савецкага боку і пагадзіўся перадаць Бэсарабію і Паўночную Букавіну СССР.
Ваенныя дзеяньні па акупацыі тэрыторыі савецкімі войскамі доўжылася 6 дзён[1], у выніку была захоплена[2][3][4] тэрыторыя Бэсарабіі (44000 км² з насельніцтвам 3,2 млн чал.), Паўночнай Букавіны (6000 км² з насельніцтвам 500 000 чал.) і рэгіён Герца (304 км² з насельніцтвам 25000 чал.).
Правядзеньне дадзеных дзеяньняў савецкімі войскамі было заплянавана як сьледзтва падпісаньня тайнага пагадненьня паміж урадамі Савецкага Саюза і Трэцяга Рэйху, так званага пакта Молатава — Рыбэнтропа, яе ажыцьцяўленьне стала магчымым толькі пасьля краху Францыі ў вайне зь Нямеччынаю, калі зрабілася відавочнай немагчымасьць англа-францускіх абяцаньняў Румыніі па падтрымцы яе земскае цэласнасьці[5].
2 жніўня 1940 на большай частцы захопленых зямель (за выключэньнем Букавіны і Паўднёвай Бэсарабіі) была створана Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, папярэдніца сучаснай Рэспублікі Малдова.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads