Дамэн (біялёгія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дамэн або надцарства — самы высокі ўзровень групоўкі арганізмаў у сыстэме, якая ўключае ў сабе адно ці некалькі царстваў. Тэрмін быў прапанаваны ў 1990 годзе Карлам Вёзэ, які разьдзяліў усе жывыя арганізмы на тры дамэны[1]::
- архэі (Archaea)
- эўбактэрыі (Eubacteria)
- эўкарыёты (Eukaryota)

Найболей радыкальнае разыходжаньне ад папярэдніх сыстэмаў заключалася ў тым, што бактэрыі былі падзелены на дзьве групы (архэі й эўбактэрыі), кожная зь якіх была роўназначнай да эўкарыётаў.
Часам гэтыя тры дамэны, а таксама вірусы (групу, што ня мае рангу) аб’ядноўваюць у таксон біёта[2], ранг якога часам вызначаюць як «наддамэн» ці «супэрдамэн».
Remove ads
Альтэрнатыўныя сыстэмы групаў вышэйшага рангу
Апроч атрымаўшай шырокае прызнаньне сыстэмы Вёзэ, існуюць альтэрнатыўныя сыстэмы групаў вышэйшага ўзроўню, напрыклад:
- Сыстэма, у якой жывыя арганізмы падзяляюцца на дзьве імпэрыі (ці надцарства): эўкарыёты, пракарыёты, прычым апошнія адпавядаюць архэям і эўбактэрыям сыстэмы Вёзэ.
- Сыстэма зь пяці царстваў (далей не групаванымі): прокарыёты, пратысты, грыбы, расьліны й жывёлы, прычым апошнія чатыры царствы адпавядаюць імпэрыі (дамэну) эўкарыётаў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads